Logo Polskiego Radia
Print

Польшча й Беларусь маюць намер падвоіць тавараабарот да 4 млрд USD

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.10.2017 16:38
У Менску прайшло 5-е пасяджэньне Польска-Беларускай групы па пытаньнях гандлю й інвэстыцый.
Тадэвуш Касьціньскі (за трыбунай зьлева) і Яўген Шастакоў (справа) Тадэвуш Касьціньскі (за трыбунай зьлева) і Яўген Шастакоў (справа) фота: Пасольства Польшчы ў Беларусі

Польшча й Беларусь маюць намер у бліжэйшыя гады падвоіць тавараабарот да ўзроўню 4 млрд даляраў ЗША ў год.

У Менску пад кіраўніцтвам віцэ-міністра разьвіцьця Польшчы Тадэвуша Касьціньскага й намесьніка міністра замежных спраў Беларусі Яўгена Шастакова прайшло 5-е пасяджэньне Польска-Беларускай групы па пытаньнях гандлю й інвэстыцый.

Польскі бок зьвярнуў увагу на вялікія магчымасьці разьвіцьця двухбаковага гандлёвага супрацоўніцтва. Гаворка ідзе, у прыватнасьці, аб павелічэньні аб'ёмаў экспарту сельскагаспадарчых тавараў, машын і абсталяваньня, а таксама пашырэньні супрацоўніцтва ў галіне турызму, транспарту й лягістыкі.

Тадэвуш Касьціньскі адзначыў, што пашырэньню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Польшчай і Беларусьсю садзейнічае спрыяльнае геаграфічнае становішча. «Польшча ўспрымаецца беларускім бокам як «акно» ў Эўразьвяз. У сваю чаргу для Польшчы супрацоўніцтва зь Беларусьсю дае магчымасьць выхаду на рынкі краін Цэнтральнай Азіі», – адзначыў польскі чыноўнік.

Нагадаем, дыпляматычныя адносіны паміж Польшчай і Беларусьсю былі ўстаноўленыя 2 сакавіка 1992 года.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт