Logo Polskiego Radia
Print

Расея пабудуе ваенна-марскую базу на Курыльскіх выспах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.10.2017 16:17
Віцэ-кіраўнік Камітэта па абароне Савета Фэдэрацыі Франц Клінцэвіч: Праект знаходзіцца ў стадыі рэалізацыі.
Курильские островаКурильские островаАвтор: Anatoly Gruzevich, VNIRO Russia - http://www.photolib.noaa.gov/htmls/mvey1151.htm, Общественное достояние, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1850796

Расея пабудуе ваенна-марскую базу на Курыльскіх выспах
Віцэ-кіраўнік Камітэта па абароне Савета Фэдэрацыі Франц Клінцэвіч: Праект знаходзіцца ў стадыі рэалізацыі.
Расея плянуе пабудаваць ваенна-марскую базу на спрэчных Курыльскіх выспах. Пра гэта паведаміла агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на намесьніка кіраўніка Камітэта па абароне Савета Фэдэрацыі Франца Клінцэвіча.
Нагадаем, тэрытарыяльныя прэтэнзіі да гэтага рэгіёну прад’яўляе Японія, якая патрабуе, каб Расея вярнуць ёй частку выспаў, захопленую падчас Другой сусьветнай вайны.
Паводле Клінцэвіча, рашэньне аб будаўніцтве ваенна-марской базы ў спрэчным раёне ўжо прынятае й цяпер праект знаходзіцца ў стадыі рэалізацыі.
Хоць палітык не назваў канкрэтнага месца, то інфармацыйнае агенцтва нагадвае, што Мінабароны раней узгадвала пра выспу Матуа.
Некалькі месяцаў таму на выспах Ітуруп і Кунашыр Расея дысьлякавала свае сучасныя сыстэмы берагавой абароны „Бастыён” і „Бал”.
аз

Расея плянуе пабудаваць ваенна-марскую базу на спрэчных Курыльскіх выспах. Пра гэта паведаміла агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на намесьніка кіраўніка Камітэта па абароне Савета Фэдэрацыі Франца Клінцэвіча.

Нагадаем, тэрытарыяльныя прэтэнзіі да гэтага рэгіёну прад’яўляе Японія, якая патрабуе, каб Расея вярнула ёй частку выспаў, захопленую падчас Другой сусьветнай вайны.

Паводле Клінцэвіча, рашэньне аб будаўніцтве ваенна-марской базы ў спрэчным раёне ўжо прынятае й цяпер праект знаходзіцца ў стадыі рэалізацыі.

Палітык не назваў канкрэтнага месца, але інфармацыйнае агенцтва нагадвае, што Мінабароны раней узгадвала пра выспу Матуа.

Некалькі месяцаў таму на выспах Ітуруп і Кунашыр Расея дысьлякавала свае сучасныя сыстэмы берагавой абароны „Бастыён” і „Бал”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт