Logo Polskiego Radia
Print

Дзярждэп ЗША падрыхтаваў новы санкцыйны сьпіс у дачыненьні да РФ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.10.2017 08:36
Сьпіс на дадзеным этапе публікаваць ня стануць, рэкамэндацыі будуць даступныя толькі для Кангрэса.
PAP/EPA/JIM LO SCALZO

Дзярждэп ЗША падрыхтаваў новы санкцыйных сьпіс у дачыненьні да РФ
У Дзярждэпартамеэнце ЗША вызначыліся з новым сьпісам асоб і арганізацый у выведвальным і абаронна-прамысловым сэктары Расеі, на якіх можна распаўсюдзіць амэрыканскія санкцыі. Пра гэта 26 кастрычніка паведаміла афіцыйны прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства Хізэр Нойэрт.
Паводле яе слоў, дзяржсакратар Рэкс Цілерсан падпісаў новы дакумэнт аб абмежавальных мерах і адправіў на зацьвярджэньне ў Кангрэс.
Нойэрт адзначыла, што сьпіс на дадзеным этапе публікаваць ня стануць. Рэкамэндацыі будуць даступныя толькі для Кангрэса, паколькі Дзярждэпартамэнт павінен праінфармаваць аб сваім рашэньні амэрыканскія ўлады і бліжэйшых саюзьнікаў ЗША.
Аднак праз некаторы час дакумэнт усё ж абнародуюць.
Па дадзеных The New York Times, пад абмежавальныя меры могуць падпасьці 39 расейскіх арганізацый.
2 жніўня 2017 года прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон аб новых абмежавальных мерах у дачыненьні да Расеі, Ірана і КНДР.
Дакумэнт скарачае максымальны тэрмін крэдытаваньня расейскіх банкаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі, да 14 дзён, а для кампаній нафтагазавага сэктара – да 30 дзён. Таксама прэзыдэнт ЗША можа прымяніць санкцыі да асоб, якія маюць намер укласьці ў будаўніцтва расейскіх экспартных трубаправодаў больш за 5 млн даляраў у год ці за 1 млн даляраў адначасова.
Закон абавязвае прэзыдэнта ЗША загадзя ўзгадняць з Кангрэсам любое зьмякчэньне або адмену санкцый. Кіраўнік Белага дома ня зможа зьняць абмежавальныя меры асабістым указам, як гэта было раней.

У Дзярждэпартамэнце ЗША вызначыліся з новым сьпісам асоб і арганізацый у выведвальным і абаронна-прамысловым сэктары Расеі, на якіх можна распаўсюдзіць амэрыканскія санкцыі. Пра гэта 26 кастрычніка паведаміла афіцыйная прадстаўніца зьнешнепалітычнага ведамства Хізэр Нойэрт.

Паводле яе слоў, дзяржсакратар Рэкс Цілерсан падпісаў новы дакумэнт аб абмежавальных мерах і адправіў на зацьвярджэньне ў Кангрэс.

Нойэрт адзначыла, што сьпіс на дадзеным этапе публікаваць ня стануць. Рэкамэндацыі будуць даступныя толькі для Кангрэса, паколькі Дзярждэпартамэнт павінен праінфармаваць аб сваім рашэньні амэрыканскія ўлады і бліжэйшых саюзьнікаў ЗША.

Аднак праз некаторы час дакумэнт усё ж абнародуюць.

Па дадзеных The New York Times, пад абмежавальныя меры могуць падпасьці 39 расейскіх арганізацый.

2 жніўня 2017 года прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон аб новых абмежавальных мерах у дачыненьні да Расеі, Ірана і КНДР.

Дакумэнт скарачае максымальны тэрмін крэдытаваньня расейскіх банкаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі, да 14 дзён, а для кампаній нафтагазавага сэктара – да 30 дзён. Таксама прэзыдэнт ЗША можа прымяніць санкцыі да асоб, якія маюць намер укласьці ў будаўніцтва расейскіх экспартных трубаправодаў больш за 5 млн даляраў у год ці за 1 млн даляраў адначасова.Закон абавязвае прэзыдэнта ЗША загадзя ўзгадняць з Кангрэсам любое зьмякчэньне або адмену санкцый. Кіраўнік Белага дома ня зможа зьняць абмежавальныя меры асабістым указам, як гэта было раней.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт