Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ксёндз-культурыст стаў зоркай інтэрнэту (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.10.2017 16:27
Нядаўна сьвятар атрымаў заўвагу ад свайго біскупа, якому не спадабалася "голае" выступленьне ксяндза.

42-гадовы ксёндз Артур Капрань, які служыць у вёсцы Асячніца ў Легніцкай дыяцэзіі на паўднёвым захадзе Польшчы, мае як на сьвятара нетыповае хобі. Вось ужо 16 гадоў ксёндз Артур займаецца культурызмам і прымае ўдзел у спаборніцтвах. Акрамя таго, ён актыўны ў сацыяльных сетках і працуе ў якасьці спартыўнага трэнэра.

На днях адбыліся агульнапольскія спаборніцтвы па культурызьме, падчас якіх Артур Капрань заняў чацьвёртае месца. Мерапрыемства было паказанае па адным з тэлеканалаў. У сюжэце ксёндз Артур выступіў, як і прынята падчас спаборніцтваў па культурызьме, у адной бялізьне. Гэта не спадабалася Легніцкаму біскупу, які сьвятару зьвярнуў увагу.

Сьвятар папрасіў прабачэньне ва ўсіх, каго мог закрануць від амаль голага ксяндза, і паабяцаў, што ў будучым будзе больш асьцярожна падыходзіць да прэзэнтацыі сваіх спартыўных дасягненьняў. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што спорт у яго быў і застанецца адным з прыярытэтаў у жыцьці.

вс

фота: print screen instagram ксяндза Артура Капраня

/

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт