Logo Polskiego Radia
Print

Польскія памежнікі атрымаюць права забіраць тэхпашпарт аўтамабіля

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.10.2017 09:50
Памежная служба Польшчы ўжо мае права выпісваць штрафныя пункты й штрафы за парушэньне некаторых ПДР.
Зімовае патруляваньне мяжы, Памежная служба ПольшчыЗімовае патруляваньне мяжы, Памежная служба Польшчыfoto: Straż Graniczna

Польскія памежнікі атрымаюць права забіраць тэхпашпарт аўтамабіля
Супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы неўзабаве атрымаюць права забіраць тэхнічны пашпарт транспартнага сродка, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі (МУСіА) краіны. Ведамства зазначыла, што новаўвядзеньне зьяўляецца вынікам прыстасаваньня заканадаўства да стандартаў Эўразьвязу. Цяпер праект пастановы знаходзіцца на разглядзе міжведамаснага камітэту.
Супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы, якая падпарадкоўваецца МУСіА, змогуць забіраць тэхпашпарт у такіх жа выпадках, як і паліцыя - калі сродак стварае пагрозу для руху іншых транспартных сродкаў, парушае правілы дарожнага руху альбо экалягічныя нормы.
Памежная служба Польшчы, акрамя паўнамоцтваў, датычных мяжы й яе перасячэньня, мае права выпісваць штрафныя пункты й штрафы за парушэньне некаторых ПДР.

Супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы неўзабаве атрымаюць права забіраць тэхнічны пашпарт транспартнага сродка, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі (МУСіА) краіны. Ведамства зазначыла, што новаўвядзеньне зьяўляецца вынікам прыстасаваньня заканадаўства да стандартаў Эўразьвязу.

Цяпер праект пастановы знаходзіцца на разглядзе міжведамаснага камітэту.
Супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы, якая падпарадкоўваецца МУСіА, змогуць забіраць тэхпашпарт у такіх жа выпадках, як і паліцыя - калі сродак стварае пагрозу для руху іншых транспартных сродкаў, парушае правілы дарожнага руху альбо экалягічныя нормы.

Памежная служба Польшчы, акрамя паўнамоцтваў, датычных мяжы й яе перасячэньня, ужо працяглы час мае права выпісваць штрафныя пункты й штрафы за парушэньне некаторых ПДР.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт