Logo Polskiego Radia
Print

Каталёнія: першы рабочы дзень без аўтаноміі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.10.2017 11:06
На свае месцы вярнуліся гішпанскія сьцягі, зьнятыя з будынкаў пасьля абвяшчэньня ў Каталёніі рэспублікі.
PAP/EPA/Javier Etxezarreta

Каталёнія: першы рабочы дзень без аўтаноміі
Панядзелак зьяўляецца для каталёнцаў першым рабочым днём пасьля прыпыненьня аўтаноміі. З сёньняшняга дня рэгіёнам кіруе віцэ-прэм’ер Гішпаніі Сарая Саэнс дэ Сантамарыя, а рэгіянальнымі дэпартамэнтамі – міністры адпаведных ведамстваў.
Першыя зьмены былі бачныя ўжо ўчора. МУС пазбавіла аховы найважнейшых каталёнскіх чыноўнікаў, таксама прэзыдэнта Генэралітэту Каталёніі Карлеса Пучдэмонта. Па загадзе МУС яго здымак зьнікнуў з большасьці каталёнскіх камісарыятаў. На свае месцы вярнуліся гішпанскія сьцягі, зьнятыя з адміністрацыйных будынкаў пасьля абвяшчэньня ў Каталёніі рэспублікі.
СМІ пішуць, што Карлес Пучдэмонт можа быць сёньня затрыманы паліцыяй. Гаворыцца, што пракуратура падрыхтавала супраць яго абвінавачаньні. Палітыкам і іх бліжэйшым супрацоўнікам пагражае ад 15 да 30 гадоў пазбаўленьня волі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт