Logo Polskiego Radia
Print

2 лістапада ў Варшаве адбудуцца ўжо традыцыйныя беларускія Дзяды

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.10.2017 12:16
Пра пахаваньні беларусаў будзе расказваць Зянон Пазьняк.
фота: Беларуская нацыянальная памяць

2 лістапада ў Варшаве адбудуцца ўжо традыцыйныя беларускія Дзяды. Дзякуючы Беларускай Нацыянальнай Памяці разам з Зянонам Пазьняком можна будзе наведаць магілы выбітных беларусаў, якія знайшлі спачын у Варшаве.
Старшыня НБП Анатоль Міхнавец расказвае, што дзякуючы аповедам Зянона Пазьняка цяперашнія Дзяды моцна адрозьніваюцца ад папярэдніх.
А. Міхнавец: Зянон Пазьняк вельмі цікава распавядае пра гэтых асоб і пра эпоху, у якой яны жылі, дзейнічалі, і чаму яна апынуліся ў замежжы. Складаны лёс беларускага народа вельмі добра паказаны лёсамі людзей, якія пахаваныя ў Варшаве. Сярод гэтых імёнаў – нарачоная Кастуся Каліноўскага Марыя Ямант, кампазытар Станіслаў Манюшка, пісьменьнікі Адам Плуг і Тадэвуш Далэнга-Мастовіч, Чэслаў Немэн. Гэта таксама іншыя людзі, якія былі вымушаныя ўцякаць з Беларусі, ратуючы сябе і свае беларускія перакананьні, за якія іх перасьледавалі.
«Без мінулага няма будучыні», – дадае Анатоль Міхнавец і запрашае ўсіх на Дзяды. Збор удзельнікаў – 2 лістапада а 12-й гадзіне перад уваходам у гандлёвы цэнтар «Arkadia».
Актывісты Беларускай Нацыянальнай Памяці таксама наведаюць магілы беларусаў у іншы мясцовасьцях Польшчы, у прыватнасьці, Беластоку і Белавежы.

Дзякуючы Беларускай Нацыянальнай Памяці разам з Зянонам Пазьняком можна будзе наведаць магілы выбітных беларусаў, якія знайшлі спачын у Варшаве.

Старшыня БНП Анатоль Міхнавец расказвае, што дзякуючы аповедам Зянона Пазьняка цяперашнія Дзяды моцна адрозьніваюцца ад папярэдніх.

А. Міхнавец: Зянон Пазьняк вельмі цікава распавядае пра гэтых асоб і пра эпоху, у якой яны жылі, дзейнічалі, і чаму яна апынуліся ў замежжы. Складаны лёс беларускага народа вельмі добра паказаны лёсамі людзей, якія пахаваныя ў Варшаве. Сярод гэтых імёнаў – нарачоная Кастуся Каліноўскага Марыя Ямант, кампазытар Станіслаў Манюшка, пісьменьнікі Адам Плуг і Тадэвуш Далэнга-Мастовіч, Чэслаў Немэн. Гэта таксама іншыя людзі, якія былі вымушаныя ўцякаць з Беларусі, ратуючы сябе і свае беларускія перакананьні, за якія іх перасьледавалі.

«Без мінулага няма будучыні», – дадае Анатоль Міхнавец і запрашае ўсіх на Дзяды. Збор удзельнікаў – 2 лістапада а 12-й гадзіне перад уваходам у гандлёвы цэнтар «Arkadia».

Актывісты Беларускай Нацыянальнай Памяці таксама наведаюць магілы беларусаў у іншы мясцовасьцях Польшчы, у прыватнасьці, Беластоку і Белавежы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт