Logo Polskiego Radia
Print

Жонка Статкевіча ня ведае, дзе знаходзіцца яе муж пасьля затрыманьня

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.10.2017 07:55
Мікалая Статкевіча затрымалі ўвечары 30 кастрычніка ў раёне станцыі мэтро «Пушкінская», калі ён выходзіў з машыны.
Мікалай Статкевіч (архіўнае фота)Мікалай Статкевіч (архіўнае фота)фота: профіль Мікалая Статкевіча ў "Фэйсбуку"

Жонка Статкевіча ня ведае, дзе знаходзіцца яе муж пасьля затрыманьня
Марыне Адамовіч, жонцы Мікалая Статкевіча, пакуль невядома, дзе апазыцыйны палітык знаходзіцца пасьля затрыманьня. Пра гэта яна сказала БелаПАН.
Аб месцазнаходжаньні мужа Адамовіч ніхто не паведамляў.
Па словах Адамовіч, 31 кастрычніка яна паедзе з перадачай адразу ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна, мяркуючы, што Статкевіч можа знаходзіцца менавіта там.
Мікалая Статкевіча затрымалі ўвечары 30 кастрычніка ў раёне станцыі мэтро «Пушкінская», калі ён выходзіў з машыны.
31 кастрычніка Статкевіч зьбіраўся быць у Кіеве і выступаць на шостай сэсіі Эўранэста (Парлямэнцкая асамблея Ўсходняга партнэрства).
Палітык на дадзены момант мае не адбыты пяцісутачны арышт за ўдзел у акцыі 8 верасьня супраць беларуска-расейскіх ваенных вучэньняў «Захад-2017».
Ён таксама зьяўляўся адным з ініцыятараў акцый 21 кастрычніка «Марш абураных беларусаў 2.0» супраць сацыяльна-эканамічнай палітыкі ўладаў і 29 кастрычніка каля будынка КДБ у Менску ў памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

naviny.by/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт