Logo Polskiego Radia
Print

Антыманапольныя ворганы Польшчы зьбіраюцца пакараць буйныя банкі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 02.11.2017 16:54
У сьпісе абвінавачаных – дзесятак вядомых польскі фінансавых установаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польскае Ўпраўленьне па ахове канкурэнцыі і спажыўцоў (Urząd Ochrony Konkurencji i Konsumentów) пачало сьледзтва супраць трох найбуйнейшых банкаў краіны. Банкі BPH, PKO BP і Pekao абвінавачваюць у тым, што выдаючы гіпатэчныя крэдыты ў замежнай валюце, яны наўмысна прапісвалі ў дамовах непразрыстыя прынцыпы ўсталеньня валютных курсаў.

З-за няяснасьці дамоваў кліенты ня ведаюць, паводле якога валютнага курсу яны сплачваюць крэдытныя абавязацельствы – заявіў кіраўнік упраўленьня Марэк Нехцял (Marek Niechciał). Усяго за апошні год сьледзтва было пачатае супраць 10 буйных польскіх банкаў. Упраўленьне можа пастанавіць, што выплаты па крэдытных дамовах зь няясна прапісанымі валютнымі курсамі павінныя быць спыненыя, і абавязаць банкі выплаціць штраф у памеры да 10% гадавога абароту.

Абвінавачаньні прад’яўленыя банкам BGŻ, BNP Paribas, BZ WBK, Millennium, Deutsche Bank, Getin Noble Bank, Raiffeisen Bank Polska, PKO BP, Pekao й BPH.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт