Logo Polskiego Radia
Print

Вугоршчына хоча забраць сабе крыж са скандальнага помніка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.11.2017 14:11
Вугорскі ўрад гатовы пакрыць усе выдаткі, зьвязаныя з транспартам папскага крыжа ў Вугоршчыну.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: boldogsag/pixabay.com/CC0 Public Domain

Вугоршчына хоча забраць сабе крыж са скандальнага помніка
Вугорскі ўрад гатовы пакрыць усе выдаткі, зьвязаныя з транспартам папскага крыжа ў Вугоршчыну.
Вугоршчына хоча ўзяць сабе крыж, які рашэньнем францускай Дзяржаўнай рады павінен быць зьняты з помніка Яну Паўлу ІІ у гарадку Плёэрмэль у Брэтані.
Міністар замежных спраў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта сказаў, што вугорскі ўрад гатовы пакрыць усе выдаткі, зьвязаныя з транспартам крыжа з помніка ў Вугоршчыну.
Кіраўнік вугорскай дыпляматыі паведаміў таксама, што па гэтай справе яго краіна зьвярнулася да ўладаў гарадка Плёэрмэль, але пакуль адказу не атрымала. Вугорскі бок плянуе паставіць крыж перад адной са школаў у Будапэшце.
Пэтэр Сіярта адзначыў, што беручы пад увагу будучыню Эўропы, кожнае рашэньне аб выдаленьні хрысьціянскіх сымбаляў з грамадзкай прасторы лічыцца вельмі шкодным.
Нагадаем, раней прэм'ер-міністар Бэата Шыдла паведаміла, што польскі бок будзе прымаць меры з мэтай абараніць помнік ад цэнзуры. Адной з мер, якія польскі бок бярэ пад увагу, зьяўляецца перанясеньне помніка ў Польшчу.
Зьняць крыж з помніка Папу рымскаму Яну Паўлу ІІ ў горадзе Плёэрмэль у Брэтані загадала француская Дзяржаўная рада, спасылаючыся на закон з 1905 году аб сьвецкім характары францускай дзяржавы.
Помнік аўтарства грузінскага мастака Зураба Цэрэтэлі быў адкрыты ў горадзе Плёэрмэль у 2006 годзе. На ім Папа рымскі стаіць пад аркай, зьвенчанай крыжам.
аз

Улады Вугоршчыны хочуць перавезьці ў сваю краіну крыж, які рашэньнем францускай Дзяржаўнай рады павінен быць зьняты з помніка Яну Паўлу ІІ у гарадку Плёэрмэль у Брэтані.

Міністар замежных спраў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта сказаў, што вугорскі ўрад гатовы пакрыць усе выдаткі, зьвязаныя з транспартам крыжа з помніка ў Вугоршчыну.

Кіраўнік вугорскай дыпляматыі паведаміў таксама, што з прапановай перавозкі помніка яго краіна зьвярнулася да ўладаў гарадка Плёэрмэль, але пакуль адказу не атрымала. Вугорскі бок плянуе паставіць крыж перад адной са школаў у Будапэшце.

Пэтэр Сіярта адзначыў, што з пэрспэктывы будучыні Эўропы, кожнае рашэньне аб выдаленьні хрысьціянскіх сымбаляў з грамадзкай прасторы зьяўляецца вельмі шкодным.

Нагадаем, раней прэм'ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла паведаміла, што польскі бок будзе бараніць помнік. Адной з мер, пра якія разважае польскі ўрад, зьяўляецца перанясеньне помніка ў Польшчу.

Зьняць крыж з помніка Папу рымскаму Яну Паўлу ІІ ў горадзе Плёэрмэль у Брэтані загадала француская Дзяржаўная рада, спасылаючыся на закон з 1905 году аб сьвецкім характары францускай дзяржавы.

Помнік аўтарства грузінскага мастака Зураба Цэрэтэлі быў адкрыты ў горадзе Плёэрмэль у 2006 годзе. На ім Папа рымскі стаіць пад аркай, зьвенчанай крыжам.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт