Logo Polskiego Radia
Print

Авіякампанія LOT падсумавала год супрацы з эстонскай Nordica

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.11.2017 12:50
Для LOT дамова з эстонцамі азначае выхад на новыя рынкі, для эстонцаў – пашырэньне прапановы.
Photo: BriYYZ/wikipedia.org/CC BY-SA 2.0

Авіякампанія LOT падсумавала год супрацы з эстонскай Nordica
Для LOT дамова з эстонцамі азначае адкрыцьцё на новыя рынкі, для эстонцаў – пашырэньне прапановы.
Год таму, 4 лістапада 2016 году, польская дзяржаўная авіякампанія LOT пераняла эстонскага дзяржаўнага авіяперавозчыка Nordica. З таго часу, эстонскія самалёты лётаюць пад польскім кодам, а на паветраных суднах побач з эстонскім можна пабачыць таксама брэнд LOT.
Для польскай авіякампаніі дамова з эстонцамі азначае адкрыцьцё на новыя рынкі, для эстонцаў – пашырэньне прапановы.
Старшыня LOT Рафал Мільчарскі (Rafał Milczarski) падкрэсьлівае, што гэткая мадэль супрацоўніцтва выгадная абодвум бакам. У тым ліку пагадненьне дазволіла эстонскай авіякампаніі захаваць сваю ідэнтычнасьць і індывідуальнасьць. Зь іншага боку, Nordica выкарыстоўвае перавагі маштабу польскай сеткі маршрутаў.
Рафал Мільчарскі ня выключыў, што ў будучыні польскі авіяперавозчык можа заключаны аналягічныя пагадненьні зь іншымі перавозчыкамі ў рэгіёне Цэнтральнай -Усходняй Эўропы.
LOT з пачатку 2016 году пашырае сетку спалучэньняў. Сярод іншага, пачаў рэгулярныя рэйсы ў Токіё, Сэул і Лос-Анджэлес. Адноўленыя былі таксама рэйсы з Кракава ў Чыкага й з Варшавы ў Ньюарк у Злучаных Штатах Амэрыкі. Перавозчык таксама пашырае сетку эўрапейскія спалучэньняў.
аз

Год таму, 4 лістапада 2016 году, польская дзяржаўная авіякампанія LOT пераняла эстонскага дзяржаўнага авіяперавозчыка Nordica. З таго часу эстонскія самалёты лётаюць пад польскім знакам, а на паветраных суднах побач з эстонскім можна пабачыць таксама брэнд LOT.

Для польскай авіякампаніі дамова з эстонцамі азначае выхад на новыя рынкі, для эстонцаў – пашырэньне прапановы.

Старшыня LOT Рафал Мільчарскі (Rafał Milczarski) падкрэсьлівае, што гэткая мадэль супрацоўніцтва выгадная абодвум бакам. У тым ліку пагадненьне дазволіла эстонскай авіякампаніі захаваць сваю ідэнтычнасьць і індывідуальнасьць. Зь іншага боку, Nordica выкарыстоўвае перавагі маштабу польскай сеткі маршрутаў.

Рафал Мільчарскі ня выключыў, што ў будучыні польскі авіяперавозчык можа заключыць аналягічныя пагадненьні зь іншымі перавозчыкамі ў рэгіёне Цэнтральнай-Усходняй Эўропы.

LOT з пачатку 2016 году пашырае сетку спалучэньняў. Сярод іншага, кампанія пачала рэгулярныя рэйсы ў Токіё, Сэул і Лос-Анджэлес. Адноўленыя былі таксама рэйсы з Кракава ў Чыкага й з Варшавы ў Нью-Ёрк у Злучаных Штатах Амэрыкі. Перавозчык таксама пашырае сетку эўрапейскія спалучэньняў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт