Logo Polskiego Radia
Print

Біскуп сырыйскага Алепа падзякаваў палякам за дапамогу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.11.2017 18:11
У выніку акцыі «Дар для Алепа» атрымалася сабраць каля 1 млн эўра.
Біскуп і рыма-каталіцкі вікарый сырыйскага гораду Алепа Жорж Абу КазэнБіскуп і рыма-каталіцкі вікарый сырыйскага гораду Алепа Жорж Абу КазэнPAP/Maciej Kulczyński

Біскуп і рыма-каталіцкі вікарый сырыйскага гораду Алепа Жорж Абу Казэн выказаў падзяку Польшчы, якая, паводле яго слоў, стала адзінай дзяржавай, якая аказвае дапамогу сырыйцам на месцы.

«Мы дзякуем польскім дабрачынным арганізацыям, каталіцкім установам, асабліва «Карытас», і польскаму ўраду за дапамогу», – сказаў іерарх.

Паводле яго слоў, у выніку акцыі «Дар для Алепа» атрымалася сабраць каля 1 млн эўра. Акрамя таго, у бальніцу сьвятога Людовіка ў Алепа паступіла новае абсталяваньне. Таксама ён узгадаў праект «Кропля малака», дзякуючы якому тысячы дзяцей у Алепа забясьпечаныя малаком.

Вікарый Алепа аднёсься таксама да праблемы дапамогі бежанцам з Сырыі ў Эўразьвязе. «Я не палітык, я сьвятар. Для нас важна, каб людзі атрымлівалі дапамогу на месцы. Гэта лягічна – дапамагаць тым, хто застаўся ў краіне, а не пакінуў яе, – гэта мае сэнс нават з эканамічнага пункту гледжаньня», – сказаў біскуп Алепа Жорж Абу Казэн.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт