Logo Polskiego Radia
Print

8 лістапада адбудзецца бясплатная экскурсія ў Курапаты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.11.2017 08:11
Збор а 18-й ля Крыжа Пакуты ці ў 17.50 каля ДС „Зялёны Луг”.
Урочышча ў КурапатахУрочышча ў Курапатахcommons.wikimedia.org/By Andrej Kuźniečyk/CC BY-SA 3.0


Віртуальны музэй савецкіх рэпрэсій у Беларусі супольна з аргкамітэтам Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, у сераду 8 лістапада запрашаюць на вечаровую бясплатную экскурсію ў Курапаты.

Збор а 18-й ля Крыжа Пакуты ці ў 17.50 каля ДС „Зялёны Луг” (аднапавярховы жоўты дамок на канечай 53,46 тралейбуса, 13, 24, 87 аўтобусаў).

Прадстаўнікі БХД нагадваюць, што сёлета спаўняецца 100 год так званай Кастрычнікай рэвалюцыі, якая праз чырвоны тэрор распачала адлік сотням тысячаў і мільёнам ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў.

„Таксама ў 2017-м годзе 80 год піку сталінскіх рэпрэсіяў, сумнавядомаму 1937-маму году, які на тэрыторыі былога Савецкага Саюза асацыюецца з гвалтам і жахлівым забойствам безьлічы мірных людзей усіх клясаў, прафэсіяў, нацыянальнасьцяў і канфэсіяў,”, - чытаем на сайце БХД.

БХД нагадвае, што ў Беларусі сымбалем сталінскіх рэпрэсіяў стала ўрочышча Курапаты, дзе з 1937-га па першую палову 1941-га абарваліся жыцьці тысячаў, калі ня сотняў тысячаў нашых дзядоў і прадзедаў.

Арганізатары экскурсіі ў Курапаты заахвочвайць удзельнікаў прынесьці з сабой зьнічкі!

bchd.info/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт