Logo Polskiego Radia
Print

Польшча робіць стаўку на адносіны з краінамі Каўказа

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.11.2017 12:01
З афіцыйны візытам у Польшчы знаходзіцца прэзыдэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі.
Прэзыдэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі знаходзіцца з афіцыйны візытам у Польшчы. Прэзыдэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі знаходзіцца з афіцыйны візытам у Польшчы. PAP/Paweł Supernak

Польшча робіць стаўку на адносіны з краінамі Каўказа
З афіцыйны візытам у Польшчы знаходзіцца прэзыдэнт Грузьіі Георгій Маргвелашвілі.
Прэзыдэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі знаходзіцца з афіцыйны візытам у Польшчу. У Варшаве ён сустракаецца з прэзыдэнтам Анджэем Дудам і прэм'ер-міністрам Бэатай Шыдла, а таксама са сьпікерамі Сэйму й Сэнату – Марэкам Кухціньскім (Marek Kuchciński) і Станіславам Карчэўскім (Stanisław Karczewski).
Асноўныя тэмы перамоў – гэта бясьпека, эўраатлянтычныя імкненьні Грузіі й эканамічнае супрацоўніцтва.
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski) нагадаў, што сёньняшні візыт, гэта цягам апошніх шасьці месяцаў ужо трэцяя сустрэча лідараў Польшчы й Грузіі.
У траўні прэзыдэнт Польшчы наведаў Грузію, а ў верасьні грузінскі лідар удзельнічаў у Эканамічным форуме ў Крыніцы.
Кшыштаф Шчэрскі дадаў, што Польшча робіць стаўку на адносіны з краінамі Каўказа. У тым ліку польскі бок выступае за ўрэгуляваньне ў адпаведнасьці з міжнародным правам замарожаных канфліктаў ва Усходняй Эўропе й на Каўказе.
Паводле дадзеных Міністэрства разьвіцьця ў мінулым годзе агульны таваразварот паміж Польшчай і Грузіяй склаў больш за 126 мільёнаў даляраў, то бок зьнізіўся на 3,5% у гадавым вымярэньні. Тым ня менш, пераважную большасьць гэтай сумы - 113 мільёнаў даляраў - складаў польскі экспарт у Грузію, які ў мінулым годзе вырас на больш за 30%.
аз

Прэзыдэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі знаходзіцца з афіцыйны візытам у Польшчы. У Варшаве ён сустракаецца з прэзыдэнтам Анджэем Дудам і прэм'ер-міністрам Бэатай Шыдла, а таксама са сьпікерамі Сэйму й Сэнату – Марэкам Кухціньскім (Marek Kuchciński) і Станіславам Карчэўскім (Stanisław Karczewski).

Асноўныя тэмы перамоў – гэта бясьпека, эўраатлянтычныя імкненьні Грузіі й эканамічнае супрацоўніцтва.

Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski) нагадаў, што сёньняшні візыт - гэта ўжо трэцяя сустрэча лідараў Польшчы й Грузіі цягам апошніх шасьці месяцаў.

У траўні прэзыдэнт Польшчы наведаў Грузію, а ў верасьні грузінскі лідар удзельнічаў у Эканамічным форуме ў Крыніцы.

Кшыштаф Шчэрскі дадаў, што Польшча робіць стаўку на адносіны з краінамі Каўказа. Сярод іншага, польскі бок выступае за ўрэгуляваньне ў адпаведнасьці з міжнародным правам замарожаных канфліктаў ва Ўсходняй Эўропе й на Каўказе.

Паводле дадзеных Міністэрства разьвіцьця ў мінулым годзе агульны таваразварот паміж Польшчай і Грузіяй склаў больш за 126 мільёнаў даляраў, то бок зьнізіўся на 3,5% у гадавым вымярэньні. Тым ня менш, пераважную большасьць гэтай сумы - 113 мільёнаў даляраў - складаў польскі экспарт у Грузію, які ў мінулым годзе вырас на больш чым 30%.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт