Logo Polskiego Radia
Print

Эўракамісія гатовая нанесьці ўдар па Nord Stream 2

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.11.2017 11:35
Пасьля ўвядзеньня новых правілаў будаўніцтва Nord Stream 2 можа стаць нерэнтабэльным.
PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Эўракамісія гатовая нанесьці ўдар па Nord Stream 2
Пасьля ўвядзеньня новых правілаў будаўніцтва Nord Stream 2 можа стаць нерэнтабэльным.
Эўракамісія запрапануе зьмены ў правілах, якія ўдараць па Nord Stream 2, а нават могуць давесьці да спыненьня гэтай інвэстыцыі. Грамадзкае Польскае радыё ўжо некалькі тыдня таму паведамляла аб плянах камісіі, а цяпер у рукі журналістаў патрапіў дакумэнт, які хутчэй за ўсё будзе сёньня апублікаваны ў Брусэлі.
„Новыя правілы будуць прымяняцца да ўсіх газаправодаў, якія выходзяць з краінаў Эўразьвязу й тых, якія да ЭЗ не належаць. Гаворка ідзе пра існуючыя трубаправоды й тыя, якія ўзьнікнуць у будучыні,” - гаворыцца ў дакумэнце, падрыхтаваным Эўракамісіяй.
Хоць газаправод Nord Stream 2 у ім не згадваецца, то няма ніякіх сумневаў, што зьмены ўводзяцца менавіта з думкай пра гэтую інвэстыцыю.
Гаворка ідзе пра папраўку ў Дырэктыву па газе, якая будзе адназначна ахопліваць заканадаўствам ЭЗ усе трубаправоды, таксама падводныя часткі трубы, пакладзенай па дне Балтыйскага мора.
Дзеючыя правілы не вызначаюць, як ставіцца да частак трубаў разьмешчаныя ў міжнародных водах.
Паводле экспэртаў, калі б новае Эўразьвязаўскае заканадаўствам ахапіла ўвесь Nord Stream 2, то яго будаўніцтва стала б нерэнтабэльным.
Паколькі „Газпром” быў бы прымушаны гарантаваць доступ да трубы таксама іншым кампаніям, а яго ўласныя пастаўкі маглі б быць абмежаваныя нават на палову.
Аднак спачатку на прапанову Эўракамісіі павінна згадзіцца большасьць краін ЭЗ і Эўрапарлямэнт.
аз

Эўракамісія запрапануе зьмены ў правілах, якія ўдараць па Nord Stream 2 і нават могуць давесьці да спыненьня гэтай інвэстыцыі. Польскае радыё ўжо некалькі тыдня таму паведамляла аб плянах камісіі, а цяпер у рукі журналістаў патрапіў дакумэнт, які хутчэй за ўсё будзе сёньня апублікаваны ў Брусэлі.

„Новыя правілы будуць прымяняцца да ўсіх газаправодаў на тэрыторыі краінаў Эўразьвязу й тых, якія да ЭЗ не належаць. Гаворка ідзе пра існуючыя трубаправоды й тыя, якія ўзьнікнуць у будучыні,” - гаворыцца ў дакумэнце, падрыхтаваным Эўракамісіяй.

Хоць газаправод Nord Stream 2 у ім не згадваецца, то няма ніякіх сумневаў, што зьмены ўводзяцца менавіта з думкай пра гэтую інвэстыцыю.

Гаворка ідзе пра папраўку ў Дырэктыву па газе, якая будзе адназначна ахопліваць заканадаўствам ЭЗ усе трубаправоды, таксама падводныя часткі трубы, пракладзенай па дне Балтыйскага мора.

Дзеючыя правілы не вызначаюць рэгуляваньня пытаньня трубаправодаў, разьмешчаных у міжнародных водах.

Паводле экспэртаў, калі б новае заканадаўства ахапіла ўвесь Nord Stream 2, то яго будаўніцтва стала б нерэнтабэльным, бо „Газпрому” прыйшлося б даць доступ да трубы таксама іншым кампаніям, а яго ўласныя пастаўкі маглі б быць абмежаваныя нават на палову.

Прапанову Эўракамісіі павінна адобрыць большасьць краін ЭЗ і Эўрапарлямэнт.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт