Logo Polskiego Radia
Print

Немцы сьвядома выкарыстоўваюць тэрмін „польскія канцлягеры”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.11.2017 15:17
Гэткую выснову зрабілі ўдзельнікі канфэрэнцыі „Гістарычная праўда й юрыдычная адказнасьць”.
Photo: larahcv/pixabay.com/CC0 Public Domain

Немцы сьвядома выкарыстоўваюць тэрмін „польскія канцлягеры”
Гэткую выснову зрабілі ўдзельнікі канфэрэнцыі „Гістарычная праўда й юрыдычная адказнасьць”.
Немцы сьвядома намагаюцца забыць пра існаваньне на тэрыторыі Польшчы нямецкіх канцлягераў, падкрэсьліваюць удзельнікі канфэрэнцыі „Гістарычная праўда й юрыдычная адказнасьць”, якая адбылася ў Навучальным цэнтры Інстытута нацыянальнай памяці ў Варшаве.
На сустрэчы пад эгідай Міністэрства замежных спраў сустрэліся юрысты, гісторыкі й журналісты.
„Тэрмін „польскія канцлягеры”, гэта рэдка вынік няўважлівасьці, а часьцей сьвядомая маніпуляцыя”, - лічыць гісторык доктар Яанна Любэцка (Joanna Lubecka) з Акадэміі Ignatianum у Кракаве.
Хоць Нямеччына не адмаўляе, што Трэці Рэйх зьдзейсьніў Галакост, то ў той жа час размывае сваю адказнасьць, кажучы, што без эстонцаў, украінцаў і палякаў, Трэці Рэйх ня быў бы ў стане гэта зрабіць, лічыць гісторык.
У сваю чаргу адвакат Лех Абара (Lech Obara) падкрэсьліў ролю дзяржавы й Міністэрства юстыцыі ў барацьбе за гістарычную праўду.
Толькі сёлета МЗС Польшчы пратэставала супраць выкарыстаньня ў міжнародных СМІ тэрміну „польскія канцлягеры” больш за 40 разоў.
аз

Немцы сьвядома намагаюцца забыць пра існаваньне на тэрыторыі Польшчы нямецкіх канцлягераў, падкрэсьліваюць удзельнікі канфэрэнцыі „Гістарычная праўда й юрыдычная адказнасьць”, якая адбылася ў Навучальным цэнтры Інстытуту нацыянальнай памяці ў Варшаве.

На сустрэчы пад эгідай Міністэрства замежных спраў сустрэліся юрысты, гісторыкі й журналісты.

„Тэрмін „польскія канцлягеры” - гэта рэдка вынік няўважлівасьці, а часьцей сьвядомая маніпуляцыя”, - лічыць гісторык, доктар Яанна Любэцка (Joanna Lubecka) з Акадэміі Ignatianum у Кракаве.

Хоць Нямеччына не адмаўляе, што Трэці Рэйх зьдзейсьніў Галакост, то ў той жа час размывае сваю адказнасьць, кажучы, што без эстонцаў, украінцаў і палякаў Трэці Рэйх ня быў бы ў стане гэта зрабіць, лічыць гісторык.

У сваю чаргу адвакат Лех Абара (Lech Obara) падкрэсьліў ролю дзяржавы й Міністэрства юстыцыі ў барацьбе за гістарычную праўду.

Толькі сёлета МЗС Польшчы пратэставала супраць выкарыстаньня ў міжнародных СМІ тэрміну „польскія канцлягеры” больш за 40 разоў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт