Logo Polskiego Radia
Print

Эўракамісія прадставіла аптымістычныя прагнозы для Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.11.2017 12:13
Па хуткасьці эканамічнага росту сёлета Польшча зойме 7 месца разам з Латвіяй.
pixabay.com/Public Domain CC0

Эўракамісія прадставіла аптымістычныя прагнозы для Польшчы
Па хуткасьці эканамічнага росту сёлета Польшча зойме 7 месца разам з Латвіяй.
Паводле Брусэля, у бягучым годзе польская эканоміка вырасьце на 4,2% ВУП, то бок больш, чым паводле прагнозаў з траўня. Эўракамісія перагледзела таксама свае прагназы датычныя дэфіцыту. Паводле найноўшых ацэнак, дэфіцыт у краіне складзе 1,7% ВУП, а не 2,9% ВУП.
Такім чынам Польшча з эканамічным ростам на ўзроўні 4,2% ВУП сёлета зойме сёмае месца ў ЭЗ разам з Латвіяй. Найвышэйшы эканамічны рост быў зафіксаваны ў Румыніі - 5,7% ВУП. Чарговыя месцы занялі Мальта, Ірляндыя, Славенія, Эстонія й Чэхія.
Паводле Эўракамісіі эканамічны рост у Польшчы абумоўлены ўнутраным попытам. У будучым годзе рост ВУП у Польшчы будзе ніжэйшы, чым сёлета, але па-ранейшаму высокі - 3,8% ВУП, лічыць Эўракамісія.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт