Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы сабралі грошы на першы помнік Касьцюшку на радзіме

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 10.11.2017 10:14
Сродкі на стварэньне помніка ахвяравалі больш за 600 чалавек.
Эскіз помніка Касьцюшку аўтарства Геніка Лойкі. Фота: газэта "Наша Ніва". Эскіз помніка Касьцюшку аўтарства Геніка Лойкі. Фота: газэта "Наша Ніва". nn.by

Беларусы сабралі грошы на ўстаноўку першага помніка генэралу Тадэвушу Касьцюшку на яго радзіме – паведамляе газэта «Наша Ніва». За месяц удалося сабраць 17530 рублёў – 100% ад патрэбнай сумы.

Збор грошай ажыцьцяўляўся на плятформе «Талака». Празь яе на стварэньне помніка свае грошы ахвяравалі 630 чалавек. Эскіз помніка распрацаваў скульптар Генік Лойка. Паводле замыслу арганізатара кампаніі Глеба Лабадзенкі, фігуру кіраўніка паўстаньня 1794 года павінны устанавіць у маёнтку Мерачоўшчына ў Берасьцейскай вобласьці, дзе нарадзіўся Касьцюшка.

Два дні таму не хапала яшчэ 15% ад неабходнай сумы. Але шматразовы чэмпіён сьвету па тайскім боксе Віталь Гуркоў выставіў на аўкцыён у падтрымку кампаніі свой пераможны шалік – і справа пайшла значна шпарчэй.

Трэба адзначыць, што сабраныя 9 тыячаў эўра - гэта значна больш, чым плянавалася сабраць першапачаткова. Падчас кампаніі было вырашана, што раставая скульптура нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы й ЗША павінна стаяць на п'едэстале. Гэта і пацягнула павелічэньне сумы.

nn.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт