Logo Polskiego Radia
Print

Эўракамісія палепшыла прагноз эканамічнага росту для Польшчы

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 10.11.2017 19:47
Польшча займае 7 пазыцыю сярод краінаў з самым высокім ростам ВУП у Эўрапейскім зьвязе.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Эўрапейская камісія павысіла прагноз эканамічнага росту Польшчы да 4,2%. У траўні гэтага году брусэльскія эканамісты лічылі, што эканамічны рост у Польшчы будзе амаль на працэнт меншы.

Намесьнік міністра фінансаў Польшчы Лешак Скіба (Leszek Skiba) заявіў, што падставай для эканамічнага росту ў Польшчы стала спажываньне хатніх гаспадарак. Палякі сталі больш купляць з-за добрай сытуацыі на рынку працы й росту заробкаў. Таксама паляпшэньню эканамічнай сытуацыі паспрыяў рост збораў падаткаў. Намесьнік міністра выразіў спадзяваньне, што маторам эканамічнага росту неўзабаве можа стаць рост інвэстыцыяў.

Згодна з прагнозамі Эўракамісіі, з эканамічным ростам на ўзроўні 4,2% Польшча разам з Латвіяй зойме сёмае месца ў Эўрапейскім зьвязе. Самы высокі рост у гэтым годзе дэманструе Румынія – 5,7%. За ёй ідуць Мальта, Ірляндыя, Славенія, Эстонія й Чэхія.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт