Logo Polskiego Radia
Print

Польшча ўмацоўвае нацыянальны дух

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.11.2017 10:30
У краіне праходзіць сьвяткаваньне Дня Незалежнасьці.
Foto: PAP/Marcin Obara

У Варшаве пачалося афіцыйнае сьвяткаваньне Дня Незалежнасьці.

Ва ўшанаваньні 99-й гадавіны аднаўленьня незалежнасьці Польшчы прынялі ўдзел прадстаўнікі вышэйшых органаў дзяржаўнай улады на чале з прэзыдэнтам Анджэем Дудам.

Афіцыйная цырымонія пачалася а 9:00 раніцы сьвятой Імшой за Радзіму ў храме Божага Провіду ў Вілянове. Прэзыдэнт Анджэй Дуда падкрэсьліў, што адна з галоўных мэтаў адзначэньня стагодзьдзя незалежнасьці – гэта ўмацаваньне адзінства нацыі. Прэзыдэнт выказаў надзею, што гэта будзе магчымасьць зразумець, наколькі моцныя повязі, што яднаюць палякаў. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што сьвяткаваньне стагодзьдзя незалежнасьці не павінны мець музэйны характар. Юбілей павінен даць нагоду сьмела глядзець у нашу агульную будучыню.

Цэнтральным пунктам сьвяткаваньня стала ўрачыстае зьмена варты пры Магіле Невядомага салдата, якая пачалася апоўдні. З прамовай да палякаў зьвярнуўся прэзыдэнт Анджэй Дуда.

Па вуліцах Варшавы праходзіць Марш незалежнасьці, у якім узялі ўдзел нацыянальныя і патрыятычныя асяродзьдзі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт