Logo Polskiego Radia
Print

У канцы шлюбнай цырымоніі ксёндз узяў мікрафон і... пачаў чытаць рэп (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.11.2017 15:38
Удзельнікі цырымоніі зьдзівіліся, калі замест Маршу Мэндэльсона пачулі рэп з вуснаў сьвятара.
Ксёндз Павал Савяк падчас выступленьняКсёндз Павал Савяк падчас выступленьняyoutube.com/screen

Відэазапіс шлюбу ў польскім горадзе Лодзь стаў гітом у інтэрнэце. У канцы ўрачыстасьці замест Маршу Мэндэльсона ксёндз узяў мікрафон і пачаў чытаць рэп.
Аўтарам ідэі зьяўляецца ксёндз-езуіт Павал Савяк. Нетыповы шлюб адбыўся з дазволу кіраўніцтва ордэну езуітаў і трансьляваўся на канале Jezuici TV. Ксёндз выканаў песьню «Я належу табе», а ў мастацкай частцы ўдзел прынялі маладыя ды госьці. Госьці, якія ня ведалі пра сюрпрыз, былі надзвычай зьдзіўленыя!

Частка карыстальнікаў інтэрнэту пазытыўна ацанілі нетыповы шлюб – можна было прачытаць камэнтары тыпу «Прыгожая ўрачыстасьць», «Супэр!», «Хопіць сумных цырымоній». Але зьявіліся й крытыкі, якія пісалі, што цырымонія – гэта «абы што» ды «скандал і цырк, прафанацыя касьцёла й Бога».

вс

відэа можна ўбачыць, прайшоўшы па гэтай спасылцы

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт