Logo Polskiego Radia
Print

Польшча падтрымлівае эўразьвязаўскія амбіцыі Грузіі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.11.2017 15:37
Кіраўнік польскай дыпляматыі накіроўваецца зь візытам ў Тбілісі.
Міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі.Міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі. PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Польшча падтрымлівае эўразьвязаўскія амбіцыі Грузіі
Кіраўнік польскай дыпляматыі накіроўваецца зь візытам ў Тбілісі.
Міністар замежных спраў Польшчы накіроўваецца ў Грузію. У аўторак Вітальд Вашчыкоўскі пачне афіцыйны візыту ў Тбілісі.
Гэта будзе другая цягам апошняга месяца паездка кіраўніка польскай дыпляматыі на Каўказ.
Нагадаем, на мінулым тыдні ў Варшаве знаходзіўся прэзыдэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі. Прычынай апошняй інтэнсыфікацыі польска-грузінскіх кантактаў зьяўляецца бліжэйшы саміт Усходняга партнэрства.
Напрыканцы лістапада ў Брусэлі эўрапейскія лідары будуць размаўляць са сваімі калегамі з Украіны, Грузіі, Малдовы, Беларусі, Армэніі й Азэрбайджана пра пэрспэктыву далучэньня іх краінаў да ЭЗ.
Пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Грузіі на мінулым тыдні ў Варшаве Анджэй Дуда гарантаваў, што Польшча падтрымлівае ўступленьне Грузіі ў ЭЗ.
Аднак, паводле экспэртаў, Заходнюю Эўропу больш цікавіць бтэксіт.
Падчас саміту ў Брусэлі эўрапейскія лідары павінны падтрымаць эўразьвязаўскую пэрспэктыву для Ўкраіны, Малдовы й Грузіі, то бок краінаў, якія ўжо заключылі дамову аб асацыяцыі з ЭЗ.
аз

Міністар замежных спраў Польшчы накіроўваецца ў Грузію. У аўторак Вітальд Вашчыкоўскі пачне афіцыйны візыту ў Тбілісі.

Гэта будзе другая цягам апошняга месяца паездка кіраўніка польскай дыпляматыі на Каўказ.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў Варшаве знаходзіўся прэзыдэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі. Прычынай апошняй інтэнсыфікацыі польска-грузінскіх кантактаў зьяўляецца бліжэйшы саміт Усходняга партнэрства.

Напрыканцы лістапада ў Брусэлі эўрапейскія лідары будуць размаўляць са сваімі калегамі з Украіны, Грузіі, Малдовы, Беларусі, Армэніі й Азэрбайджана пра пэрспэктыву далучэньня іх краінаў да ЭЗ.

Пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Грузіі на мінулым тыдні ў Варшаве Анджэй Дуда гарантаваў, што Польшча падтрымлівае ўступленьне Грузіі ў ЭЗ. Аднак, паводле экспэртаў, Заходнюю Эўропу больш цікавіць брэксіт.

Падчас саміту ў Брусэлі эўрапейскія лідары павінны падтрымаць эўразьвязаўскую пэрспэктыву для Ўкраіны, Малдовы й Грузіі, то бок краінаў, якія ўжо заключылі дамову аб асацыяцыі з ЭЗ.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт