Logo Polskiego Radia
Print

НБП: сярэдняя інфляцыя ў гадавым выражэньні складзе 1,9%

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.11.2017 16:33
Яцэк Катоўскі з НБП тлумачыць, што эканамічны рост - гэта перш за ўсё вынік павелічэньня спажываньня.
НБП: сярэдняя інфляцыя ў гадавым выражэньні складзе 1,9%.НБП: сярэдняя інфляцыя ў гадавым выражэньні складзе 1,9%.PAP/Jakub Kamiński

НБП: сярэдняя інфляцыя ў гадавым выражэньні складзе 1,9%
Яцэк Катоўскі з НБП тлумачыць, што эканамічны рост, гэта перш за ўсё вынік павелічэньня спажываньня.
Экспэрты Нацыянальнага банку Польшчы чакаюць даволі хуткага эканамічнага росту. Апублікаваная Нацбанкам справаздача па справе інфляцыі й росту ВУП сьведчыць пра тое, што сёлета польская эканоміка вырасьце на 4,2%, у наступным на 3,6%, а ў 2019 годзе - на 3,3%.
Яцэк Катоўскі (Jacek Kotowski) з НБП тлумачыць, што эканамічны рост, гэта перш за ўсё вынік павелічэньня спажываньня, то бок добрай фінансавай сытуацыі палякаў.
Да гэтага, паводле экспэрта, у прыватнасьці прычынілася Праграма „Сям’я 500+”. Аднак у бліжэйшыя месяцы рухавіком эканамічнага росту ў краіне стануць інвэстыцыі.
Паводле Яцэка Катоўскага, асноўныя пагрозы для польскай эканомікі знаходзяцца за мяжой, напрыклад, у Кітаі.
Паводле дакладу НБП, сярэдні рост коштаў у бягучым годзе ў гадавым выражэньні складзе 1,9%, у будучым - 2,3%. У 2019 годзе сярэдняя інфляцыя складзе 2,7%.
аз

Экспэрты Нацыянальнага банку Польшчы чакаюць даволі хуткага эканамічнага росту. Апублікаваная Нацбанкам справаздача па справе інфляцыі й росту ВУП сьведчыць пра тое, што сёлета польская эканоміка вырасьце на 4,2%, у наступным на 3,6%, а ў 2019 годзе - на 3,3%.

Яцэк Катоўскі (Jacek Kotowski) з НБП тлумачыць, што эканамічны рост - гэта перш за ўсё вынік павелічэньня спажываньня, то бок добрай фінансавай сытуацыі палякаў.

Да гэтага, паводле экспэрта, у прыватнасьці прычынілася праграма „Сям’я 500+”. Аднак у бліжэйшыя месяцы рухавіком эканамічнага росту ў краіне стануць інвэстыцыі.

Паводле Яцэка Катоўскага, асноўныя пагрозы для польскай эканомікі знаходзяцца за мяжой, напрыклад, у Кітаі.

Паводле дакладу НБП, сярэдні рост коштаў у бягучым годзе ў гадавым выражэньні складзе 1,9%, у будучым - 2,3%. У 2019 годзе сярэдняя інфляцыя складзе 2,7%.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт