Logo Polskiego Radia
Print

Футбаліст «Баварыі Мюнхэн» купіў у Варшаве даражэзны апартамэнт (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.11.2017 14:00
Варшаўскі небаскроб зьяўляецца найвышэйшым жылым аб'ектам у Эўразьвязе, цэны жыльля даходзяць да 15 тыс. эўра за квадратны мэтар.
Вячэрняя панарама Варшавы, па цэнтры - будынак Złota 44 - найвышэйшы жылы аб'ект у Эўразьвязе Вячэрняя панарама Варшавы, па цэнтры - будынак Złota 44 - найвышэйшы жылы аб'ект у Эўразьвязе commons.wikimedia.org/Radek Kołakowski/Public Domain CC0

Адзін з найлепшых польскіх футбалістаў, капітан зборнай Польшчы па футболе, які гуляе за нямецкі клюб «Баварыя Мюнхэн», Робэрт Левандоўскі купіў у Варшаве дарагі й люксавы апартамэнт. Пра гэта паведаміла кампанія, якая прадае апартамэнты па вуліцы Злотай 44 (Złota 44) у польскай сталіцы.

Робэрт Левандоўскі ў суправаджэньні прадстаўніка кампаніі паказаў апартамэнт журналістам.

Варшаўскі будынак, які атрымаў назву Złota 44, разьмешчаны ў самым сэрцы польскай сталіцы й зьяўляецца найвышэйшым жылым аб'ектам у Эўразьвязе. Яго вышыня складае 192 мэтры, у ім выключна люксавыя апартамэнты рознай плошчы. Цэны жыльля за квадратны мэтар вагаюцца ад 6 тыс. эўра да 15 тыс. эўра. Пры гэтым апартамэнты ў небаскробе былі раскупленыя вельмі хутка. Сярэдняя плошча кватэры ў будынку – 120 квадратных мэтраў, але ёсьць і апартамэнты па некалькі сот мэтраў.

Якая плошча кватэры Робэрта Левандоўскага й колькі ён за яе заплаціў – не паведамляецца.

Аўтарам праекту будынку Złota 44 зьяўляецца нараджэнец польскай Лодзі, амэрыканскі архітэктар-дэкаструктывіст і зорка сусьветнай архітэктуры Даніэль Лібэскінд.

вс

Робэрт
Робэрт Левандоўскі ў вакне свайго апартамэнту/фота: Złota 44
Робэрт
Робэрт Левандоўскі падпісвае дакумэнты аб набыцьці кватэры/фота: Złota 44

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт