Logo Polskiego Radia
Print

Суд апраўдаў Жалана Віё

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.11.2017 11:23
Француз: Нягледзячы на гэты адмоўны вопыт, я не расчараваўся ў Беларусі.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Суд апраўдаў Жалана Віё
Француз: Нягледзячы на гэты адмоўны вопыт, я не расчараваўся ў Беларусі.
24-гадовы грамадзянін Францыі Жалан Віё, які быў затрыманы на мяжы 21 верасьня з адным патронам, апраўданы судом Гомельскага раёна й вызвалены з-пад варты ў зале суда. Такое рашэньне абвешчана 20 лістапада ў Гомельскім абласным судзе.
Замежніка абвінавачвалі па ч. 2 арт. 295 і ч. 1 арт. 333-1 КК (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі й боепрыпасаў і перамяшчэньне іх празь мяжу).
Як паведамлялася, у ходзе першага дня судовага працэсу, 15 лістапада, француз сваю віну не прызнаў. Дзяржабвінаваўца заявіла, што віна замежніка даказаная, і папрасіла пакараць яго па двух артыкулах штрафам агульнай сумай 300 базавых велічынь (6.900 рублёў) і вызваліць у зале суда.
У апошнім слове, зь якім Жалан Віё выступіў сёньня перад вынясеньнем прысуду, ён заявіў, што не расчараваўся ў Беларусі, нягледзячы на нэгатыўны вопыт.
„Нягледзячы на гэты адмоўны вопыт, я не расчараваўся ў Беларусі. Людзі мяне падтрымлівалі, дасылалі пасылкі. Менавіта таму я люблю падарожнічаць, каб адкрываць такую дабрыню людзей”, - заявіў Жалан Віё.
„У мяне не было намеру ўчыняць злачынства. І тэрмін, які я адбыў тут, ужо паслужыў мне добрым урокам, таму што я шмат перажыў тут, столькі страху і ўсяго. Я спадзяюся, што, калі вы паглядзелі відэа, вы пераканаліся ў маёй сумленнасьці . Вядома, трэба быць уважлівым да тых людзей, якім аказваеш давер”, - сказаў ён.
belapan.com/аз

24-гадовы грамадзянін Францыі Жалан Віё, які быў затрыманы на мяжы 21 верасьня з адным патронам, апраўданы судом Гомельскага раёна й вызвалены з-пад варты ў зале суда. Такое рашэньне абвешчана 20 лістапада ў Гомельскім абласным судзе.

Замежніка абвінавачвалі па ч. 2 арт. 295 і ч. 1 арт. 333-1 КК (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі й боепрыпасаў і перамяшчэньне іх празь мяжу).

Як паведамлялася, у ходзе першага дня судовага працэсу, 15 лістапада, француз сваю віну не прызнаў. Дзяржабвінаваўца заявіла, што віна замежніка даказаная, і папрасіла пакараць яго па двух артыкулах штрафам агульнай сумай 300 базавых велічынь (6.900 рублёў) і вызваліць у зале суда.

У апошнім слове, зь якім Жалан Віё выступіў сёньня перад вынясеньнем прысуду, ён заявіў, што не расчараваўся ў Беларусі, нягледзячы на нэгатыўны вопыт.

„Нягледзячы на гэты адмоўны вопыт, я не расчараваўся ў Беларусі. Людзі мяне падтрымлівалі, дасылалі пасылкі. Менавіта таму я люблю падарожнічаць, каб адкрываць такую дабрыню людзей”, - заявіў Жалан Віё.

„У мяне не было намеру ўчыняць злачынства. І тэрмін, які я адбыў тут, ужо паслужыў мне добрым урокам, таму што я шмат перажыў тут, столькі страху і ўсяго. Я спадзяюся, што, калі вы паглядзелі відэа, вы пераканаліся ў маёй сумленнасьці. Вядома, трэба быць уважлівым да тых людзей, якім аказваеш давер”, - сказаў ён.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт