Logo Polskiego Radia
Print

Рэформа ЭЗ – адна з галоўных тэмаў візыту Анджэя Дуды ў Грэцыю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.11.2017 11:58
Прэзыдэнт Анджэй Дуда пачаў афіцыйны візыт у Грэцыю сустрэчай з прэзыдэнтам Пракопісам Паўлапуласам.
Прэзыдэнт Польшчы пачаў афіцыйны візыт у Грэцыю.Прэзыдэнт Польшчы пачаў афіцыйны візыт у Грэцыю.PAP/Bartłomiej Zborowski

Рэформа ЭЗ – адна з галоўных тэмаў візыту Анджэя Дуды ў Грэцыі
Прэзыдэнт Анджэй Дуда пачаў афіцыйны візыт у Грэцыі ад сустрэчы з прэзыдэнтам Пракопісам Паўлапуласам.
Прэзыдэнт Польшчы пачаў афіцыйны візыт у Грэцыю. Сёньня й заўтра Анджэй Дуда сустракаецца з найважнейшымі грэцкімі палітыкамі, бізнэсмэнамі й прадстаўнікамі польскай грамады ў Грэцыі.
Візыт кіраўніка Польшчы ў Атэнах пачаўся ад сустрэчы з прэзыдэнтам Пракопісам Паўлапуласам. Палітыкі размаўлялі пра рэформы Эўразьвязу. Грэцкі лідар падкрэсьліў, што разьлічвае на актыўны ўдзел Польшчы ў працы над зьменамі. Анджэй Дуда пераконваў, што агульная Эўропа павінна ўлічваць патрэбы ўсіх грамадзян і зрабіць выснову на будучыню з брэксіту.
Прэзыдэнт Грэцыі ўзнагародзіў Анджэя Дуду Вялікім Крыжам Ордэна Збавіцеля. Заснаваная ў 1829 годзе ўзнагарода ўручаецца грамадзянам Грэцыі за адвагу, з замежнікам за выбітныя дасягненьні.
У сваю чаргу, прэзыдэнт Польшчы ўзнагародзіў свайго грэцкага калегу высокай польскай дзяржаўнай узнагародай - Ордэнам Белага Арла.
Сёньня Анджэй Дуда сустрэнецца з прэм'ер-міністрам, кіраўніком парлямэнта Грэцыі, а таксама з дыпляматамі й інтэлектуаламі.
Заўтра ён прыме ўдзел у сустрэчах зь бізнэсмэнамі й тамтэйшымі палякамі.
аз

Прэзыдэнт Польшчы пачаў афіцыйны візыт у Грэцыю. Сёньня й заўтра Анджэй Дуда сустракаецца з найважнейшымі грэцкімі палітыкамі, бізнэсмэнамі й прадстаўнікамі польскай грамады ў Грэцыі.

Візыт кіраўніка Польшчы ў Атэны пачаўся сустрэчай з прэзыдэнтам Пракопісам Паўлапуласам. Палітыкі размаўлялі пра рэформы Эўразьвязу. Грэцкі лідар падкрэсьліў, што разьлічвае на актыўны ўдзел Польшчы ў працы над зьменамі.

Анджэй Дуда пераконваў, што агульная Эўропа павінна ўлічваць патрэбы ўсіх грамадзян і зрабіць выснову на будучыню з брэксіту.

Прэзыдэнт Грэцыі ўзнагародзіў Анджэя Дуду Вялікім Крыжам Ордэна Збавіцеля. Заснаваная ў 1829 годзе ўзнагарода ўручаецца грамадзянам Грэцыі за адвагу, а замежнікам за выбітныя дасягненьні. У сваю чаргу прэзыдэнт Польшчы ўзнагародзіў свайго грэцкага калегу высокай польскай дзяржаўнай узнагародай - Ордэнам Белага Арла.

Сёньня Анджэй Дуда сустрэнецца з прэм'ер-міністрам, кіраўніком парлямэнта Грэцыі, а таксама з дыпляматамі й інтэлектуаламі.

Заўтра ён прыме ўдзел у сустрэчах зь бізнэсмэнамі й тамтэйшымі палякамі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт