Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Зімбабвэ Робэрт Мугабэ не зьбіраецца ў адстаўку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.11.2017 12:34
Раней кіруючая партыя прыгразіла прэзыдэнту распачацьцем працэдуры імпічмэнту.
Прэзыдэнт Зімбабвэ Робэрт Мугабэ. Прэзыдэнт Зімбабвэ Робэрт Мугабэ. PAP/EPA/KIM LUDBROOK

Прэзыдэнт Зімбабвэ Робэрт Мугабэ не зьбіраецца ў адстаўку
Раней кіруючая партыя прыгразіла прэзыдэнту распачацьцем працэдуры імпічмэнту.
Насуперак чаканьням прэзыдэнт Зімбабвэ Робэрт Мугабэ не падаў у адстаўку. Учора ўвечары ён выступіў з тэлезваротам, у якім паведаміў, што цягам некалькіх бліжэйшых тыдняў адбудзецца зьезд кіруючай у краіне партыі „Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз - Патрыятычны фронт”.
Мугабэ дадаў, што ўсьведамляе праблемы, зь якімі змагаецца яго краіна й гатовы зь імі змагацца.
Раней кіруючая партыя высунула кіраўніку Зімбабвэ ўльтыматум - альбо добраахвотна сыдзе ў адстаўку, або супраць яго будзе распачатая працэдура імпічмэнту, то бок зьняцьця з пасады.
Апрача таго „Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз - Патрыятычны фронт” пазбавіў Мугабэ функцыі старшыні партыі. На яго месца быў вылучаны Эмэрсан Мнангагва – віцэ-прэзыдэнт краіны, якога Мугабэ адправіў у адстаўку.
Партыя таксама паведаміла, што Мнангагва будзе ейным кандыдатам на прэзыдэнта.
93-гадовы Робэрт Мугабэ кіруе Зімбабвэ ўжо 37 гадоў. Пасьля таго, як ён адправіў у адстаўку віцэ-прэзыдэнта й прызначыў на гэтую пасаду ўласную жонку ў краіне дайшло да палітычнага крызысу й пратэстаў на вуліцах.
аз

Насуперак чаканьням прэзыдэнт Зімбабвэ Робэрт Мугабэ не падаў у адстаўку. Учора ўвечары ён выступіў з тэлезваротам, у якім паведаміў, што цягам некалькіх бліжэйшых тыдняў адбудзецца зьезд кіруючай у краіне партыі „Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз - Патрыятычны фронт”.

Мугабэ дадаў, што ўсьведамляе праблемы, зь якімі змагаецца яго краіна, і гатовы зь імі змагацца.

Раней кіруючая партыя высунула кіраўніку Зімбабвэ ўльтыматум - альбо добраахвотна сыдзе ў адстаўку, або супраць яго будзе распачатая працэдура імпічмэнту, то бок зьняцьця з пасады.

Апрача таго „Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз - Патрыятычны фронт” пазбавіў Мугабэ функцыі старшыні партыі. На яго месца быў вылучаны Эмэрсан Мнангагва – віцэ-прэзыдэнт краіны, якога Мугабэ адправіў у адстаўку.
Партыя таксама паведаміла, што Мнангагва будзе ейным кандыдатам на прэзыдэнта.

93-гадовы Робэрт Мугабэ кіруе Зімбабвэ ўжо 37 гадоў. Пасьля таго як ён адправіў у адстаўку віцэ-прэзыдэнта й прызначыў на гэтую пасаду ўласную жонку, у краіне дайшло да палітычнага крызысу й пратэстаў на вуліцах.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт