Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік МЗС Польшчы адзначыў пагаршэньне адносін з Украінай

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.11.2017 11:21
«Забарона на ўезд у Польшчу некаторых грамадзян Украіны зьяўляецца сымэтрычнай мерай, прынятай у адказ на антыпольскія рашэньні ўкраінскіх уладаў».
Міністар замежных спраў Польшчы Вітальд ВашчыкоўскіМіністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскіpolskieradio.pl

Міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі падтрымаў працяг дыялёгу з Украінай, але разам з тым выказаў расчараваньне з нагоды цяперашніх адносін паміж дзьвюмя краінамі.
«Украіна адмаўляецца ад рэалізацыі некаторых двухбаковых дамоўленасьцей. Празь некалькі гадоў пасьля пачатку польска- ўкраінскага дыялёгу ва ўзаемаадносінах няма прагрэсу», - заявіў у аўторак, 21 лістапада, у эфіры Трэцяга каналу Польскага радыё міністар Вітальд Вашчыкоўскі.
Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства падкрэсьліў, што Польшча не вядзе спрэчкі з Украінай, тым ня менш, нягледзячы на ​​шматгадовы дыялёг - палітычны, дыпляматычны, ваенны й эканамічны - нельга казаць пра прагрэс.
На думку Вітальда Вашчыкоўскага, аднаўленьне дыялёгу, а таксама вяртаньне да рэалізацыі прынятых раней дамоўленасьцей, у прыватнасьці, тых, якія тычацца пошукава-эксгумацыйных прац у месцах польскіх пахаваньняў ва Ўкраіне, залежыць ад украінскага боку. Забарона на ўезд у Польшчу некаторых грамадзян Украіны зьяўляецца сымэтрычнай мерай, прынятай у адказ на антыпольскія рашэньні ўкраінскіх уладаў - адзначыў кіраўнік МЗС Польшчы.
Разам з тым міністар Вашчыкоўскі яшчэ раз падкрэсьліў, што Польшчы выступала й выступае супраць расейскай анэксіі Крыму.

Міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі падтрымаў працяг дыялёгу з Украінай, але разам з тым выказаў расчараваньне з нагоды цяперашніх адносін паміж дзьвюмя краінамі.

«Украіна адмаўляецца ад рэалізацыі некаторых двухбаковых дамоўленасьцей. Празь некалькі гадоў пасьля пачатку польска- ўкраінскага дыялёгу ва ўзаемаадносінах няма прагрэсу», - заявіў у аўторак, 21 лістапада, у эфіры Трэцяга каналу Польскага радыё міністар Вітальд Вашчыкоўскі.

Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства падкрэсьліў, што Польшча не вядзе спрэчкі з Украінай, тым ня менш, нягледзячы на ​​шматгадовы дыялёг - палітычны, дыпляматычны, ваенны й эканамічны - нельга казаць пра прагрэс.

На думку Вітальда Вашчыкоўскага, аднаўленьне дыялёгу, а таксама вяртаньне да рэалізацыі прынятых раней дамоўленасьцей, у прыватнасьці, тых, якія тычацца пошукава-эксгумацыйных прац у месцах польскіх пахаваньняў ва Ўкраіне, залежыць ад украінскага боку.

Забарона на ўезд у Польшчу некаторых грамадзян Украіны зьяўляецца сымэтрычнай мерай, прынятай у адказ на антыпольскія рашэньні ўкраінскіх уладаў - адзначыў кіраўнік МЗС Польшчы.

Разам з тым міністар Вашчыкоўскі яшчэ раз падкрэсьліў, што Польшча выступала й выступае супраць расейскай анэксіі Крыму.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт