Logo Polskiego Radia
Print

Робэрт Мугабэ падаў у адстаўку: грамадзяне сьвяткуюць (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.11.2017 17:44
На вуліцы сталіцы Зімбабвэ гораду Харарэ выйшлі тысячы грамадзян, каб адсьвяткаваць гэтую падзею.

Сьпікер парлямэнту Зімбабвэ заявіў, што атрымаў ліст ад прэзыдэнта Зімбабвэ Робэрта Мугабэ, у якім гаворыцца аб рашэньні сысьці ў адстаўку. Пасьля таго, як навіна былі пададзеная да публічнага ведама, на вуліцы сталіцы Зімбабвэ гораду Харарэ выйшлі тысячы грамадзян, каб адсьвяткаваць гэтую падзею.

Паводле дадзеных, якія паступаюць зь Зімбабвэ, Мугабэ ў лісьце заявіў, што ён пакідае сваю пасаду, каб забясьпечыць плаўны пераход улады. У лісьце гаворыцца, што Мугабэ добраахвотна пагадзіўся сысьці ў адстаўку.

З 15 лістапада палітычная сытуацыя ў Зімбабвэ застаецца нявызначанай, калі ўзброеныя сілы ўзялі пад кантроль сытуацыю ў краіне. Мугабэ заклікалі сысьці ў адстаўку, аднак адпаведную заяву да гэтага часу ён не рабіў. Ваенныя адмаўляюць, што спрабавалі скінуць кіраўніка дзяржавы. Яны заявілі, што іх мэтай былі «злачынцы, якія акружылі Мугабэ й якія зьдзяйсьняюць дзеяньні, што наносяць дзяржаве сацыяльную й эканамічную шкоду».

Прэзыдэнт Зімбабвэ, як мяркуецца, знаходзіўся пад хатнім арыштам. Паводле дадзеных некаторых СМІ, яго жонка Грэйс, якую Мугабэ, на думку назіральнікаў, хацеў зрабіць сваім пераемнікам на пасадзе прэзыдэнта, пакінула краіну.

93-гадовы Мугабэ знаходзіўся пры ўладзе ў Зімбабвэ з 1980 года. Ён зьяўляецца найстарэйшым дзеючым кіраўніком дзяржавы на плянэце.

associated press/интерфакс/вс

фота: PAP/EPA/KIM LUDBROOK

/

/

/

/

/

/

/

/

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт