Logo Polskiego Radia
Print

Мінабароны Польшчы патрабуе спраўдзіць стэнаграмы смаленскай камісіі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.11.2017 14:31
Адпаведную заяву міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч падаў у пракуратуру.
Обломки польского правительственного самолета, разбившегося под Смоленском 10 апреля 2010 годаОбломки польского правительственного самолета, разбившегося под Смоленском 10 апреля 2010 годаFoto: Włodzimierz Pac/Polskie Radio

Партал правай арыентацыі niezależna.pl паведаміў, што міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierewicz) падаў у пракуратуру заяву ў сувязі са стэнаграмамі з паседжаньня Дзяржаўнай камісіі па расьсьледаваньні авіякатастрофаў, якую ачольваў Ежы Мілер (Jerzy Miller) - кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ва ўрадзе Дональда Туска.

Нагадаем, зьмест стэнаграмаў надоечы апублікаваў правы тэлеканал Telewizja Republika. Гэта былі запісы размоваў членаў камісіі, якая займалася расьсьледаваньнем прычынаў авіякатастрофы пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году.

З гэтых размоваў вынікала, што насуперак фактам камісія пацьвердзіла прысутнасьць тагачаснага камандуючага ВПС генэрала Анджэя Бласіка (Andrzej Błasik) ў кабіне прэзыдэнцкага Ту-154М незадоўга да катастрофы.

Між іншым, на гэтай падставе генэрала Бласіка сталі падазраваць у тым, што ён мог аказаць ціск на пілётаў і прымусіць іх прызямляцца на смаленскім аэрадроме.

аз

Мінабароны патрабуе спраўдзіць стэнаграмы смаленскай камісіі

Паводле іх, прысутнасьць камандуючага ВПС у кабіне пілётаў Ту-154М пацьвердзілі насуперак фактам.

Правай арыентацыі партал niezależna.pl паведаміў, што міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierewicz) падаў у пракуратуру заяву ў сувязі са стэнаграмамі з паседжаньня Дзярзаўнай камісіі па расьсьледаваньні авіякакастрофаў, якую ачольваў Ежы Мілер (Jerzy Miller) - кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ва ўрадзе Дональда Туска.

Нагадаем, зьмест стэнаграмаў надоечы апублікавала правай арыентацыі канал Telewizja Republika. Гэта былі запісы размоваў членаў камісіі, якая займалася расьсьледаваньнем прычынаў авіякатастрофы пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году.

З гэтых размоваў вынікала, што насуперак фактам камісія пацьвердзіла прысутнасьць тагачаснага камандуючага ВПС генэрала Анджэя Бласіка (Andrzej Błasik) ў кабіне прэзыдэнцкага Ту-154М незадоўга да катастрофы.

Між іншым на гэтай падставе генэрала Бласіка сталі падазраваць у тым, што ён мог аказаць ціск на пілётаў і прымусіць іх прызямляцца на смаленскім аэрадроме.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт