Logo Polskiego Radia
Print

Помніку Адаму Міцкевічу ў Менску намалявалі сьлёзы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.11.2017 08:17
Помнік польскаму клясыку, народжанаму ў Беларусі, зьявіўся ў 2003 годзе з ініцыятывы польскай дыяспары на вуліцы Гарадзкі Вал у цэнтры сталіцы.
фота: Фэйсбук

Помніку Адаму Міцкевічу ў Менску намалявалі сьлёзы
Помнік Адаму Міцкевічу ў цэнтры Менску нехта размаляваў. Як мінімум з панядзелка на твары скульптуры намаляваныя блакітныя сьляды, нібы сьлёзы. Фотаздымак апублікаваны ў адным з акаўнтаў у «Фэйсбуку».
Помнік польскаму клясыку, народжанаму ў Беларусі, зьявіўся ў 2003 годзе з ініцыятывы польскай дыяспары на вуліцы Гарадзкі Вал у цэнтры сталіцы. За паўквартала ад яго разьмяшчаецца Міністэрства ўнутраных спраў.
Жыхарка Менска Ванда Галубоўская, якая абнародавала фота помніка, кажа, што ўжо папрасіла гарадзкія ўлады прывесьці скульптуру ў нармальны стан.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт