Logo Polskiego Radia
Print

На саміце „Ўсходняга партнэрства” ніхто пералому не чакае

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.11.2017 10:54
Беларусь на саміце прадстаўляе Макей. Паводле незалежных экспэртаў, Лукашэнка ў Брусэль ехаць пабаяўся.
Kіраўнічка польскага ўраду Бэата Шыдла.Kіраўнічка польскага ўраду Бэата Шыдла. PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

На саміце „Ўсходняга партнэрства” ніхто пералому не спадзяецца
Беларусь на саміце прадстаўляе Макей. Паводле незалежных экспэртаў, Лукашэнка ў Брусэль ехаць пабаяўся.
Польшча хоча, каб Эўразьвяз у адносінах з краінамі з-за ўсходняй мяжы перайшоў ад заяваў да дзеяньняў. Пра гэта гаварыла кіраўнічка польскага ўраду Бэата Шыдла перад распачацьцем саміту „Ўсходняга партнэрства” ў Брусэлі.
„Польшча зацікаўленая ў рашэньнях, датычных візаў, гандлёвага супрацоўніцтва й інфраструктуры. Справа ў тым, каб арыентаваць супрацоўніцтва на звычайных грамадзянаў”, - сказала кіраўнічка польскага ўраду.
У сустрэчы ў Брусэлі прысутнічаюць прадстаўнікі ўсіх 28 краін ЭЗ і 6 краінаў „Усходняга партнэрства”, то бок Азэрбайджана, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны.
На заканчэньне сустрэчы будзе прынятая сумесная дэклярацыя. Аднак дакумэнт ня будзе мець пераломнага характару, хоць некаторыя краіны, як Украіна й Грузія, патрабавалі больш амбіцыйных запісаў, датычных пэрспэктывы іх далучэньня да ЭЗ.
Беларусь на саміце ачольвае міністар замежных спраў Уладзімер Макей, хоць частка назіральнікаў спадзявалася прысутнасьці самога кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Беларускія дзяржаўныя СМІ паведамілі, што Лукашэнка нямае абавязку ехаць у Брусэль. Аднак незалежныя экспэрты лічаць, што кіраўнік Беларусі не хацеў раздражняць Маскву сваёй паездкай.
У другой палове дня, пасьля заканчэньня саміту „Ўсходняга партнэрства” прэм’ер Бэата Шыдла прыме ўдзел у кароткай сустрэчы, кіраўнікоў урадаў Вышаградзкай групы.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт