Logo Polskiego Radia
Print

Экспэрт: Польскі рынак працы не абыдзецца безь іншаземцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.11.2017 14:11
Колькасьць зарэгістраваных беспрацоўных склала ў канцы кастрычніка 1 мільён 69 тысяч чалавек.
pixabay.com/Public Domain CC0

Экспэрт: Польскі рынак працы не абыдзецца безь іншаземцаў
Колькасьць зарэгістраваных беспрацоўных склала ў канцы кастрычніка 1 мільён 69 тысяч чалавек.
Узровень зарэгістраванага ў Польшчы беспрацоўя ў канцы кастрычніка склаў 6,6%, то бок зьменшыўся на 0,2% у параўнаньні зь верасьнем, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне.
Экспэрт рынку працы з арганізацыі „Працадаўцы РП” Гжэгаж Такарскі (Grzegorz Tokarski) лічыць, што гэта чарговы рэкорд на рынку працы ў краіне.
Паводле яго, гэта як падстава для задавальненьня, так і для клопату, паколькі працадаўцы будуць мець праблемы з пошукам працаўнікоў.
У гэткай сытуацыі, паводле яго, важная актывізацыя працягла беспрацоўных, якія складаюць 60% ад афіцыйна зарэгістраваных.
Апрача таго, паводле Такарскага, польскі рынак працы не абыдзецца без працы замежнікаў, у тым ліку ўкраінцаў, беларусаў, а нават грузінаў.
Колькасьць зарэгістраваных беспрацоўных склала ў канцы кастрычніка 1 мільён 69 тысяч чалавек.
Паводле міністра па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эліжбеты Рафальскай (Elżbieta Rafalska), у наступным годзе колькасьць беспрацоўных упадзе ніжэй аднаго мільёна.
аз

Узровень зарэгістраванага ў Польшчы беспрацоўя ў канцы кастрычніка склаў 6,6%, то бок зьменшыўся на 0,2% у параўнаньні зь верасьнем, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне.

Экспэрт рынку працы з арганізацыі „Працадаўцы РП” Гжэгаж Такарскі (Grzegorz Tokarski) лічыць, што гэта чарговы рэкорд на рынку працы ў краіне. Паводле яго, гэта як падстава для задавальненьня, так і для клопату, паколькі працадаўцы будуць мець праблемы з пошукам працаўнікоў.

У гэткай сытуацыі, паводле яго, важная актывізацыя працягла беспрацоўных, якія складаюць 60% ад афіцыйна зарэгістраваных.

Апрача таго, паводле Такарскага, польскі рынак працы не абыдзецца без працы замежнікаў, у тым ліку ўкраінцаў, беларусаў, а нават грузінаў.

Колькасьць зарэгістраваных беспрацоўных склала ў канцы кастрычніка 1 мільён 69 тысяч чалавек.

Паводле міністра па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эліжбеты Рафальскай (Elżbieta Rafalska), у наступным годзе колькасьць беспрацоўных упадзе ніжэй аднаго мільёна.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт