Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка: Украінскі бок надаў агалосцы „шпіёнскі скандал”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.11.2017 08:17
„Яны парушылі нашу дамоўленасьць”, - падкрэсьліў беларускі кіраўнік.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Лукашэнка: Украінскі бок надаў агалосцы „шпіёнскі скандал”
„Яны парушылі нашу дамоўленасьць”, - падкрэсьліў беларускі кіраўнік.
Дамоўленасьць не надаваць агалосцы „шпіёнскі скандал” з удзелам украінскага журналіста Паўла Шаройкі парушыў украінскі бок, заявіў Аляксандр Лукашэнка 24 лістапада падчас рабочай паездкі ў Гомельскую вобласьць.
Паводле Лукашэнкі, гэтая сытуацыя абмяркоўвалася на яго сустрэчы з украінскім прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах 2 лістапада.
„Ён мне задаў гэтае пытаньне, і я яму адказаў фактамі. Я яму прызнаўся, што зь першага да апошняга дня апэрацыі па нейтралізацыі шпіёнскай сеткі быў у курсе. Такая практыка — старшыня КДБ мне далажыў адразу”, — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.
Лукашэнка таксама паведаміў, што з Парашэнкам была дасягнутая дамоўленасьць не надаваць справе ходу, але ўкраінскі бок яе парушыў.
„Але яны парушылі нашу дамоўленасьць”, - падкрэсьліў беларускі кіраўнік.
Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што „ніякага маскоўскага сьледу ў гэтай справе шукаць не варта, таму што яго там няма”.
Акрэдытаваны ў Беларусі карэспандэнт Украінскага радыё Павел Шаройка быў затрыманы КДБ 25 кастрычніка, аднак вядома пра гэта стала толькі 17 лістапада дзякуючы паведамленьню кіраўніка Нацыянальнай грамадзкай тэлерадыёкампаніі Ўкраіны Зураба Аласаніі.
Афіцыйны прадстаўнік КДБ Беларусі Дзьмітрый Пабяржын 20 лістапада на брыфінгу ў Менску паведаміў, што Шаройка прызнаў, што зьяўляецца супрацоўнікам кадравага апарату ваеннай разьведкі Ўкраіны й працаваў у Беларусі пад прыкрыцьцём. У дачыненьні да Шаройкі распачатая справа на падставе артыкула 358 Крымінальнага кодэкса Беларусі (шпіянаж), ён узяты пад варту.
Паводле інфармацыі КДБ, яго дзейнасьць каардынаваў супрацоўнік галоўнага ўпраўленьня разьведкі Мінабароны Ўкраіны Ігар Скварцоў, які дзейнічаў пад прыкрыцьцём пасады саветніка пасольства Ўкраіны.
Скварцоў абвешчаны персонай нон грата й 25 кастрычніка быў высланы з Беларусі. У адказ украінскі бок выслаў з Кіева беларускага дыплямата, прозьвішча якога не названае.
Афіцыйны прадстаўнік КДБ Беларусі Дзьмітрый Пабяржын 20 лістапада на брыфінгу ў Менску паведаміў таксама, што пры зборы сакрэтных матэрыялаў быў затрыманы грамадзянін Беларусі, які ажыцьцяўляў шпіёнскую дзейнасьць у інтарэсах Украіны.
„Беларус прызнаў віну, паведаміў, што паводле заданьня ўкраінскай ваеннай разьведкі за грошы зьбіраў і перадаваў інфармацыю аб абараназдольнасьці Рэспублікі Беларусь. У дачыненьні да яго распачатая крымінальная справа на падставе артыкула 356 (здрада дзяржаве)”, — сказаў прадстаўнік КДБ.
belapan.com/аз

Дамоўленасьць не надаваць агалосцы „шпіёнскі скандал” з удзелам украінскага журналіста Паўла Шаройкі парушыў украінскі бок, заявіў Аляксандaр Лукашэнка 24 лістапада падчас рабочай паездкі ў Гомельскую вобласьць.

Паводле Лукашэнкі, гэтая сытуацыя абмяркоўвалася на яго сустрэчы з украінскім прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах 2 лістапада.

„Ён мне задаў гэтае пытаньне, і я яму адказаў фактамі. Я яму прызнаўся, што зь першага да апошняга дня апэрацыі па нейтралізацыі шпіёнскай сеткі быў у курсе.Такая практыка — старшыня КДБ мне далажыў адразу”, — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

Лукашэнка таксама паведаміў, што з Парашэнкам была дасягнутая дамоўленасьць не надаваць справе ходу, але ўкраінскі бок яе парушыў.

„Але яны парушылі нашу дамоўленасьць”, - падкрэсьліў беларускі кіраўнік.
Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што „ніякага маскоўскага сьледу ў гэтай справе шукаць ня варта, таму што яго там няма”.

Акрэдытаваны ў Беларусі карэспандэнт Украінскага радыё Павел Шаройка быў затрыманы КДБ 25 кастрычніка, аднак вядома пра гэта стала толькі 17 лістапада дзякуючы паведамленьню кіраўніка Нацыянальнай грамадзкай тэлерадыёкампаніі Ўкраіны Зураба Аласаніі.

Афіцыйны прадстаўнік КДБ Беларусі Дзьмітрый Пабяржын паведаміў, што Шаройка прызнаў, што зьяўляецца супрацоўнікам кадравага апарату ваеннай разьведкі Ўкраіны й працаваў у Беларусі пад прыкрыцьцём. У дачыненьні да Шаройкі распачатая справа на падставе артыкула 358 Крымінальнага кодэкса Беларусі (шпіянаж), ён узяты пад варту.

Паводле інфармацыі КДБ, яго дзейнасьць каардынаваў супрацоўнік галоўнага ўпраўленьня разьведкі Мінабароны Ўкраіны Ігар Скварцоў, які дзейнічаў пад прыкрыцьцём пасады саветніка пасольства Ўкраіны.

Скварцоў абвешчаны персонай нон грата й 25 кастрычніка быў высланы з Беларусі. У адказ украінскі бок выслаў з Кіева беларускага дыплямата, прозьвішча якога не названае.

Афіцыйны прадстаўнік КДБ Беларусі Дзьмітрый Пабяржын 20 лістапада на брыфінгу ў Менску паведаміў таксама, што пры зборы сакрэтных матэрыялаў быў затрыманы грамадзянін Беларусі, які ажыцьцяўляў шпіёнскую дзейнасьць у інтарэсах Украіны.

„Беларус прызнаў віну, паведаміў, што паводле заданьня ўкраінскай ваеннай разьведкі за грошы зьбіраў і перадаваў інфармацыю аб абараназдольнасьці Рэспублікі Беларусь. У дачыненьні да яго распачатая крымінальная справа на падставе артыкула 356 (здрада дзяржаве)”, — сказаў прадстаўнік КДБ.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт