Logo Polskiego Radia
Print

Польшча плянуе змагацца з расейскай прапагандай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.11.2017 13:11
Бэата Шыдла: Я ня ўтойваю, што мы думаем пра ўзмацненьне барацьбу з гэткімі відамі пагроз.
Прэм'ер Бэата Шыдла.Прэм'ер Бэата Шыдла.PAP/Paweł Supernak

Польшча плянуе змагацца з расейскай прапагандай
Бэата Шыдла: Я ня ўтойваю, што мы думаем пра ўзмацненьне барацьбу з гэткімі відамі пагроз.
Польшча ў бліжэйшым часе ўзмоцніць барацьбу з гэткімі пагрозамі, як прапаганда Расеі, паведаміла Бэата Шыдла. Кіраўнічка польскага ўраду заявіла пра гэта ў Брусэлі, адказваючы на пытаньні журналістаў аб магчымай падтрымцы з боку Польшчы для спэцыяльнай групай экспэртаў ЭЗ, якія займаюцца барацьбой з расейскай дэзінфармацыяй.
„Польскі ўрад выконвае гэткія задачы шляхам рэалізацыі розных праектаў і праграмаў. Але я ня ўтойваю, што мы думаем таксама пра ўзмацненьне барацьбу з гэтымі відамі пагроз. Напэўна ў бліжэйшай будучыні вы пачуеце пра нашыя прапановы”, - сказала прэм'ер Бэата Шыдла.
Як паведамлялася, з заплянаванага да 2020 году бюджэту Эўразьвяз плянуе выдзеліць больш за мільён эўра на барацьбу з расейскай прапагандай.
„Гэтыя сродкі недастатковыя, але я магу таксама сказаць, што дыскусіі пра аб'яднаньне сілаў і павелічэньне выдаткаў на гэтую мэту становяцца сур'ёзнымі. Я думаю, што цягам бліжэйшых месяцаў мы будзем неаднойчы абмяркоўваць гэтую тэму”, - дадала Бэата Шыдла.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт