Logo Polskiego Radia
Print

Зёбра: Прысуд будзе вынесены на першым паседжаньні

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.11.2017 08:18
Міністэрства юстыцыі прапануе шэраг зьмен у працэсах паводле Грамадзянскага кодэксу.
Збігнеў ЗёбраЗбігнеў ЗёбраPAP/Bartłomiej Zborowski

Судовы працэс паводле Грамадзянскага кодэксу ня можа доўжыцца гадамі.

Падрыхтоўчыя сустрэчы, вызначэньне даты, калі суд прыме канчатковае рашэньне, абавязковы адказ на судовы пазоў, паказаньні ў пісьмовым выглядзе – гэта асноўныя мэты рэформы грамадзянскага працэсу, прадстаўленыя Міністэрствам юстыцыі. Як падкрэсьліў на прэс-канфэрэнцыі міністар юстыцыі Збігнеў Зёбра, асноўная мэта прапанаванай рэформы заключаецца ў спрашчэньні і паскарэньні грамадзянскіх судовых працэсаў. Прысуд павінен быць вынесены на адным паседжаньні.

Новым мае быць тое, што адказчык па справе мусіць да пачатку судовага працэсу ў пісьмовым выглядзе аднесьціся да абвінавачваньняў. Гэта, у сваю чаргу, дазволіць судзьдзі загадзя пазнаёміцца са справай. Таксама абавязковай будзе падрыхтоўчая нарада, на якой судзьдзя будзе імкнуцца пагадзіць бакі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт