Logo Polskiego Radia
Print

Іран прыгразіў Эўропе ракетамі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.11.2017 12:17
Гэта адказ на заклік Францыі да перамоваў з Іранам па ракетнай праграме.
Photo: Blondinrikard Fröberg/flickr.com/Commercial use allowed

Камандуючы Рэвалюцыйнай гвардыі Ірана Хусэйн Салямі прыгразіў Эўропе пашырэньнем радыюсу дзеяньня іранскіх ракет. Гэта адказ на заклік Францыі да перамоваў з Іранам па ракетнай праграме.

«Да гэтага часу мы не думалі пра Эўропу як пра пагрозу, таму мы не павялічвалі радыюс дзеяньня нашых ракет. Аднак, калі Эўропа вырашыла стаць для нас пагрозай, мы будзем павялічваць радыюс нашых ракет», – сказаў агенцтву Фарс генэрал Салямі.

Францускія ўлады на мінулым тыдні заклікалі прыняць «бескампрамісны» дыялёг з Іранам па ракетнай праграме.

Парыж прапанаваў пачаць перамовы, нягледзячы на падпісаньне ядзернага пагадненьня ў 2015 годзе. Францыя не выключае новых санкцый супраць Ірана, што павінна прымусіць Тэгеран да абмежаваньня ракетных выпрабаваньняў.

Іранскія ўлады падкрэсьліваюць, што праграма носіць абарончы характар і што гэтае пытаньне не падлягае абмеркаваньню.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт