Logo Polskiego Radia
Print

У Бэльгі плянуюць забарніць курэньне ў машыне ў прысутнасьці дзяцей

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.11.2017 13:55
У выпадку парушэньня забароны прыдзецца заплаціць штраф у памеры 150 эўра.
pixabay.com/CC0 Creative Commons/HansMartinPaul

У Бэльгіі ў хуткім часе можа быць уведзена забарона на курэньне ў аўтамабілях з дзецьмі. Над гэтым пытаньнем працуюць парлямэнты Валёніі і Фляндрыі - паведамляюць бэльгійскія СМІ.

У франкамоўнай паўднёвай частцы Бэльгіі працы больш прасунутыя. Новы закон будзе прыняты ў хуткім часе і ўступіць у сілу ў канцы наступнага года. У выпадку парушэньня забароны прыдзецца заплаціць штраф у памеры 150 эўра.

У нідэрляндзкамоўнай частцы на поўначы Бэльгіі дэпутаты ўжо не так згодныя. Некаторыя выступаюць цалкам супраць забароны, астатнія спрачаюцца пра ўзрост дзецяці, пры якім нельга паліць у машыне – да 16 ці да 18 гадоў.

Паводле сацапытаньняў, 90 адсоткаў бэльгійцаў падтрымлівае гэтую забарону.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт