Logo Polskiego Radia
Print

ТБМ плянуе пачаць рэгістрацыю беларускамоўнага ўнівэрсытэта ў сьнежні

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.11.2017 08:53
У Менгарвыканкам пададуць дакумэнты на рэгістрацыю назвы прыватнага ВНУ – ўнівэрсытэта «Альбарутэнія».
pixabay.com/Public Domain CC0

ТБМ плянуе пачаць рэгістрацыю беларускамоўнага ўнівэрсытэта «Альбарутэнія» ў сьнежні
У пачатку сьнежня грамадзкае аб'яднаньне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) плянуе падаць у Менгарвыканкам дакумэнты на рэгістрацыю назвы прыватнага ВНУ з беларускай мовай навучаньня – ўнівэрсытэта «Альбарутэнія». Пра гэта БелаПАН паведаміў ганаровы старшыня ТБМ Алег Трусаў па выніках канфэрэнцыі, прысьвечанай стварэньню нацыянальнага ўнівэрсытэта, якая праходзіла 25-26 лістапада ў Менску.
«Пакуль улады Менска будуць рэгістраваць назву, мы дапрацуем статут унівэрсытэта, – сказаў ён. – Зараз наш юрыст працуе над ужо распрацаваным статутам, прыводзіць яго ў адпаведнасьць з цяперашнім заканадаўствам. Справа ў тым, што ў наш статут закладзена шмат нормаў эўрапейскіх унівэрсытэтаў і не заўсёды гэтыя нормы суадносяцца з патрабаваньнямі нашай дзяржавы. Мы стараемся зрабіць так, каб прэтэнзій з боку ўлады не было».
«Потым будзе самае складанае – атрыманьне ліцэнзіі ў Міністэрстве адукацыі, гэта можа доўжыцца вельмі доўга. Толькі пасьля атрыманьня ліцэнзіі мы зможам шукаць грошы, арандаваць памяшканьні», – дадаў Трусаў.
Паводле яго слоў, адно з асноўных патрабаваньняў, выкананьне якога неабходна для атрыманьня ліцэнзіі, заключаецца ў тым, «каб у прафэсарска-выкладчыцкім складзе было 25-30% прафэсараў і дацэнтаў». «Але канфэрэнцыя паказала, што ўжо цяпер у нас можа іх набрацца больш за палову ўсяго выкладчыцкага складу. А наогул, па маіх падліках, ёсьць каля 500 выкладчыкаў, якія выкладаюць па-беларуску. Мы арганізуем адбор, будзе канкурэнцыя. На кожную пасаду загадчыка катэдры правядзем нармальны конкурс па эўрапейскіх традыцыях», – сказаў ганаровы кіраўнік ТБМ.
Калі ўлады не захочуць легалізаваць «Альбарутэнію», унівэрсытэт пачне працаваць у рэжыме віртуальнага ВНУ, адзначыў Трусаў. У той жа час ён сумняваецца, што дзяржава пойдзе на адкрытую канфрантацыю і адмовіцца рэгістраваць прыватнае ВНУ, паколькі інакш «ня стала б выдзяляць памяшканьне для аргкамітэта па стварэньні ўнівэрсытэта«.
«Цяпер наша ўлада падзелена – палова выступае за анэксію, далучэньне Беларусі да Расеі, а другая палова – за незалежнасьць. Там ідзе жорсткае супрацьстаяньне, і мы ня ведаем, якая фракцыя пераможа сёньня ці заўтра. Але ў выніку мы ўсё роўна пераможам, бо сытуацыя ў Расеі з кожным днём пагаршаецца з-за таго, што яна пачала акупацыю і вайну, яе акцыі ў сьвеце змарнаваныя», – падкрэсьліў Трусаў.
…..

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт