Logo Polskiego Radia
Print

У Будапэшце Кітай і Цэнтральная Эўропа абмяркоўваюць форму супрацы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.11.2017 10:57
На саміт фармату 16+1 акрамя палітыкаў прыехала больш за тысячу прадпрымальнікаў.
Кітайскі прэм'ер-міністар Лі Кэцян на саміце 16+1 у Будапэшце.Кітайскі прэм'ер-міністар Лі Кэцян на саміце 16+1 у Будапэшце.PAP/EPA/TAMAS KOVACS

У Будапэшце распачынаецца саміт фармату 16+1. У ім прымаюць удзел лідары Кітаю і краін Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы, сярод якіх ёсьць польская прэм’ер-міністар Бэата Шыдла.
У першай палове дня прайшоў бізнэс-форум з удзелам больш за тысячы прадпрымальнікаў. Сярод іх 330 кітайскіх, 340 цэнтральнаэўрапейскіх і 300 вугорскіх фірм. Кіраўнік вугорскай дыпляматыі Пэтэр Сійярта заявіў, што Вугоршчына хоча стаць галоўным экспартным партнэрам Кітая ў Цэнтральнай Эўропе і заняць месца лідара рэгіёну па памерах кітайскіх інвэстыцый. Цяпер вартасьць кітайскіх інвэстыцый у Вугоршчыне складае больш за 4,1 мільярда даляраў.
У сваю чаргу польская прэм'ер-міністар падпіша пагадненьне аб стратэгічнай супрацы паміж Польскім агенцтвам інвэстыцый і гандлю і кіраўніцтвам кітайскай правінцыі Хунань. Бэата Шыдла сёньня таксама сустрэнецца з прэмʼерам Сэрбіі Анай Брнабіч.
Ініцыятыва 16+1 абʼядноўвае 16 краін Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы і Кітай. Гэта Пэкін запрапанаваў рэгіянальную супрацу ў такім фармаце ў 2012 годзе.

У Будапэшце распачынаецца саміт фармату 16+1. У ім прымаюць удзел лідары Кітаю і краін Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы, сярод якіх ёсьць польская прэм’ер-міністар Бэата Шыдла.

У першай палове дня прайшоў бізнэс-форум з удзелам больш за тысячу прадпрымальнікаў. Сярод іх 330 кітайскіх, 340 цэнтральнаэўрапейскіх і 300 вугорскіх фірм. Кіраўнік вугорскай дыпляматыі Пэтэр Сійярта заявіў, што Вугоршчына хоча стаць галоўным экспартным партнэрам Кітая ў Цэнтральнай Эўропе і заняць месца лідара рэгіёну па памерах кітайскіх інвэстыцый. Цяпер вартасьць кітайскіх інвэстыцый у Вугоршчыне складае больш за 4,1 мільярда даляраў.

У сваю чаргу польская прэм'ер-міністар падпіша пагадненьне аб стратэгічнай супрацы паміж Польскім агенцтвам інвэстыцый і гандлю і кіраўніцтвам кітайскай правінцыі Хунань. Бэата Шыдла сёньня таксама сустрэнецца з прэмʼерам Сэрбіі Анай Брнабіч.

Ініцыятыва 16+1 абʼядноўвае 16 краін Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы і Кітай. Гэта Пэкін запрапанаваў рэгіянальную супрацу ў такім фармаце ў 2012 годзе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт