Logo Polskiego Radia
Print

Расея выслала са сваёй тэрыторыі польскага гісторыка

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.11.2017 11:08
Мяркуецца, што гэта было зроблена ў адказ на выдаленьне з Польшчы расейскага вучонага Дзьмітрыя К.
Foto: twitter.com/ipngovpl

Расея дэпартавала польскага гісторыка
Расея дэпартавала са сваёй тэрыторыі польскага гісторыка Генрыка Глэнбоцкага. Мяркуецца, што гэта было зроблена ў адказ на дэпартацыю з Польшчы расейскага вучонага Дзьмітрыя К. Такую вэрсію падзей пацьвярджаюць расейцы, зьвязаныя з арганізацыямі, якія расьсьледуюць злачынствы сталінскіх часоў.
У ноч з 24 на 25 лістапада, калі польскі гісторык Генрык Глэнбоцкі выходзіў з цягніка Санкт-Пецярбург – Масква, супрацоўнікі ФСБ уручылі яму патрабаваньне пакінуць Расею. Дакумэнт не ўтрымліваў ніякіх тлумачэньняў. У той жа дзень Глэнбоцкі вярнуўся ў Польшчу.
Навуковы супрацоўнік Ягелёнскага ўнівэрсытэта і польскага Інстытута нацыянальнай памяці прафэсар Генрык Глэнбоцкі займаецца дасьледаваньнямі польска-расейскіх адносін у XIX і XX стагодзьдзях, з 1993 года ён вёў дасьледаваньні ў расейскіх архівах.
Нагадаем, што ў кастрычніку 2017 года па патрабаваньні Польскага агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчу пакінуў расейскі навуковец Дзьмітрый К. Яго абвінавацілі ў дзейнасьці на некарысьць інтарэсам Польшчы, кантактах з расейскімі спэцслужбамі і ініцыяваньні гібрыднай вайны супраць Польшчы.

Расея выслала са сваёй тэрыторыі польскага гісторыка Генрыка Глэнбоцкага. Мяркуецца, што гэта было зроблена ў адказ на выдаленьне з Польшчы расейскага вучонага Дзьмітрыя К. Такую вэрсію падзей пацьвярджаюць расейцы, зьвязаныя з арганізацыямі, якія расьсьледуюць злачынствы сталінскіх часоў.

У ноч з 24 на 25 лістапада, калі польскі гісторык Генрык Глэнбоцкі выходзіў з цягніка Санкт-Пецярбург – Масква, супрацоўнікі ФСБ уручылі яму патрабаваньне пакінуць Расею. Дакумэнт не ўтрымліваў ніякіх тлумачэньняў. У той жа дзень Глэнбоцкі вярнуўся ў Польшчу.

Навуковы супрацоўнік Ягелёнскага ўнівэрсытэта і польскага Інстытута нацыянальнай памяці прафэсар Генрык Глэнбоцкі займаецца дасьледаваньнямі польска-расейскіх адносін у XIX і XX стагодзьдзях, з 1993 года ён вёў дасьледаваньні ў расейскіх архівах.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2017 года па патрабаваньні Польскага агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчу пакінуў расейскі навуковец Дзьмітрый К. Яго абвінавацілі ў дзейнасьці на некарысьць інтарэсам Польшчы, кантактах з расейскімі спэцслужбамі і ініцыяваньні гібрыднай вайны супраць Польшчы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт