Logo Polskiego Radia
Print

Эканамічны рост у Польшчы склаў 4,9%

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.11.2017 14:47
Сярэдні паказчык для краін Эўразьвязу складае 2,5%.
pixabay.com/Public Domain CC0

Эканамічны рост у Польшчы па выніках трэцяга кварталу бягучага году склаў 4,9%, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне краіны.

У першым квартале эканоміка расла ў тэмпе 4,1%, у другім – 4%.
Апошні раз эканамічны рост на такім узроўні назіраўся ў апошнім квартале 2015 году – тады ён склаў 4,6%.

У апошні час эканамічны рост назіраецца ва ўсіх краінах Эўропы, і асабліва – у дзяржавах цэнтральна-ўсходняй часткі кантынэнту. Так, у Румыніі эканоміка расьце ў тэмпе 8,8%, у Латвіі – 5,8%, Чэхіі – 5%. Сярэдні паказчык для краін Эўразьвязу складае 2,5%.

Крыху меншы рост назіраецца ў дзяржавах Заходняй Эўропы. Для прыкладу, у Нямеччыне ён складае 2,8%.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт