Logo Polskiego Radia
Print

У выніку атакі зімы ў Польшчы 300 тысяч дамоў засталіся без електраэнэргіі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.12.2017 09:30
Інстытут мэтэаралёгіі і кіраваньня воднымі рэсурсамі папярэджвае пра складаныя дарожныя ўмовы ў дзесяці ваяводзтвах.
www.pixabay.com

Паведаміў аб гэтым Урадавы цэнтар бясьпекі.

У выніку інтэнсіўных ападкаў сьнегу ў Мазавецкім ваяводзтве 130 тысяч дамоў пазбаўлена электрычнасьці. Вялікія збоі ў пастаўках току адбыліся таксама ў Лодзінскім, Падляскім, Вармінска-Мазурскім, Сьвентакшыскім і Сылескім ваяводзтвах.

Па прагнозах, у пятніцу ў Польшчы - ападкі сьнегу і мокрага сьнегу, на паўночным захадзе - сьнег пяройдзе ў дождж. Без ападкаў, галоўным чынам на поўдні краіны. Максымальны тэмпэратурны дыяпазон складае ад 0 да 3 ° С, на ўзьбярэжжы ад 4 да 5 град., а ў падгорных раёнах лякальна -1 ° С.

Інстытут мэтэаралёгіі і кіраваньня воднымі рэсурсамі таксама папярэджвае пра складаныя дарожныя ўмовы ў дзесяці ваяводзтвах: Падкарпацкім, Малапольскім, Сылескім, Апольскім, Ніжнесылескім, Вялікапольскім, Лодзінскім, Сьвентакшыскім, Люблінскім і Мазавецкім разам з Варшавай.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт