Logo Polskiego Radia
Print

Прыхільнікі і праціўнікі Nord Stream 2 шукаць саюзьнікаў у ЭЗ

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.12.2017 13:49
Данія можа адмовіць выдаць дазвол на будаўніцтва газаправода.
Axel Schmidt/www.nord-stream2.comAxel Schmidt/www.nord-stream2.comFoto: Axel Schmidt/www.nord-stream2.com

Данія можа адмовіць выдаць дазвол на будаўніцтва Nord Stream 2, у той жа час Нямеччына спрабуе спыніць рашэньні ЭЗ, якія накіраваныя супраць гэтай інвэстыцыі.

У групе праціўнікаў знаходзіцца Польшча, якая сьцьвярджае, што Nord Stream 2 будзе ўяўляць сабой пагрозу для энэргетычнай бясьпекі Эўропы.

Былы генэральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн, датчанін, кажа, што Данія правільна выказвае занепакоенасьць будаўніцтвам Nord Stream 2 і назваў гэтую інвэстыцыю "расейскім палітычным праектам". Дацкі парлямэнт прыняў закон, у адпаведнасьці з якім урад зможа адмовіць выдаць дазвол на будаўніцтва трубаправода.

Адмова Даніі ня спыніць будаўніцтва Nord Stream 2, але ўвядзе значныя ўскладненьні.

Эўракамісія прапанавала папраўкі да Дырэктывы ЭЗ, паводле якой усе трубаправоды, у тым ліку і марскія, будуць падпарадкоўвацца жорсткім правілам ЭЗ. Прапанову падтрымліваюць Польшча і балтыйскія рэспублікі, якія здаўна выступаюць супраць Nord Stream 2. Па другім баку - частка краін Заходняй Эўропы.

Немцы спрабуюць затрымаць працу над папраўкамі да дырэктывы і патрабуюць дадатковага юрыдычнага аналізу ды тэхніка-эканамічнага абгрунтаваньня. Гэты пастулят падтрымалі Аўстрыя, Бэльгія і Нідэрлянды.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт