Logo Polskiego Radia
Print

"Напружанасьць паміж Польшчай і Ўкраінай мае часовы характар"

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.12.2017 15:46
Па словах віцэ-прэм'ера Ўкраіны, непаразуменьні павінны быць замененыя стратэгічна важнымі пытаньнямі.
Івана Клымпуш-ЦынцадзеІвана Клымпуш-ЦынцадзеFoto: PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

"Напружанасьць у адносінах паміж Польшчай і Ўкраінай носіць часовы характар", – лічыць ўкраінская віцэ-прэм'ер па пытаньнях эўрапейскай інтэграцыі Івана Клымпуш- Цынцадзэ. У інтэрвію ўкраінскай тэлекампаніі «5 канал» яна выказала меркаваньне, што незалежная Ўкраіна мае вялікае значэньне для польскай незалежнасьці.

Па словах Клымпуш–Цынцадзэ, Украіна імкнецца да канструктыўнага дыялёгу з Польшчай і непаразуменьні павінны быць замененыя стратэгічна важнымі пытаньнямі. Яна дадала, што гэтыя цяжкасьці не дадаюць аптымізму, але прымушаюць да крэатыўных дзеяньняў. Украінская віцэ-прэмʼер прыгадала словы Юзэфа Пілсудскага, што без незалежнай Украіны ня будзе незалежнай Польшчы.

Пагаршэньне польска-ўкраінскіх адносін зьвязанае з блякадай эксгумацыі польскіх ахвяр на тэрыторыі Ўкраіны, якую ўвёў Украінскі інстытут нацыянальнай памяці. Блякада была адказам украінскага боку на дэмантаж помніка салдатам УПА ў Грушовіцах каля Пярэмышлі на тэрыторыі Польшчы.

У адказ міністар замежных спраў Польшчы заявіў, што адказам за блякаду эксгумацый будзе забарона на ўезд на тэрыторыю Польшчы. У лістападзе польскія памежнікі не дазволілі ўехаць кіраўніку ўкраінскага дзяржаўнага камітэту па справах мартыралёгіі Сьвятаславу Шарамэту.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт