Logo Polskiego Radia
Print

Гомель: «дырэктарат» рэгіструецца ў дэпутаты ад народа

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.12.2017 08:46
Абедзьве кандыдатуры, чые ініцыятыўныя групы былі зарэгістраваныя, зьяўляюцца дзеючымі дэпутатамі гарсавета.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Гомель: «дырэктарат» рэгіструецца ў дэпутаты ад народа
Чарговае паседжаньне Гомельскай гарадзкой выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў гарадзкога Савета дэпутатаў 28-га скліканьня прайшло 1 сьнежня. Старшынствуючы Віталь Атаманчук абвясьціў парадак дня з адзіным пытаньнем – рэгістрацыя ініцыятыўных груп па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты ў Гомельскі гарсавет. На пасяджэньне камісіі прысутнічаў таксама незалежны назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары« Леанід Судаленка.
Паводле інфармацыі сакратара камісіі Тацьцяны Марчанка ў камісію паступілі дакумэнты на рэгістрацыю дзьвюх ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэньні кандыдатаў. Першая група прапанавала ў «слугі народныя» дырэктара СШ №21 Гомеля Натальлю Літвінаву, другая таксама дырэктара, Ніну Наркевіч, якая ўзначальвае ГД «Рэчыцкі». Па абодвух групам рашэньні прынятыя аднагалосна і яны могуць прыступаць да збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку свайго кандыдата.
Як паведамляе »Гомельская Вясна«, пасьля заканчэньня пасяджэньня гарадзкога выбаркама назіральнік Леанід Судаленка адзначыў, што абедзьве кандыдатуры, чые ініцыятыўныя групы былі зарэгістраваныя, зьяўляюцца дзеючымі дэпутатамі гарсавета. Ніна Наркевіч у 2014 годзе балятавалася па Яраслаўскай выбарчай акрузе №20, яе калега Натальля Літвінава па Цэнтральнай выбарчай акрузе №35.
Абодва кандыдаты зьяўляюцца беспартыйнымі.
»Праваабаронцы за свабодныя выбары«.
….

Чарговае паседжаньне Гомельскай гарадзкой выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў гарадзкога Савета дэпутатаў 28-га скліканьня прайшло 1 сьнежня. Старшынствуючы Віталь Атаманчук абвясьціў парадак дня з адзіным пытаньнем – рэгістрацыя ініцыятыўных груп па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты ў Гомельскі гарсавет. На пасяджэньне камісіі прысутнічаў таксама незалежны назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Леанід Судаленка.

Паводле інфармацыі сакратара камісіі Тацьцяны Марчанка ў камісію паступілі дакумэнты на рэгістрацыю дзьвюх ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэньні кандыдатаў. Першая група прапанавала ў «слугі народныя» дырэктара СШ №21 Гомеля Натальлю Літвінаву, другая таксама дырэктара, Ніну Наркевіч, якая ўзначальвае ГД «Рэчыцкі». Па абодвух групам рашэньні прынятыя аднагалосна і яны могуць прыступаць да збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку свайго кандыдата.

Як паведамляе «Гомельская Вясна», пасьля заканчэньня пасяджэньня гарадзкога выбаркама назіральнік Леанід Судаленка адзначыў, што абедзьве кандыдатуры, чые ініцыятыўныя групы былі зарэгістраваныя, зьяўляюцца дзеючымі дэпутатамі гарсавета. Ніна Наркевіч у 2014 годзе балятавалася па Яраслаўскай выбарчай акрузе №20, яе калега Натальля Літвінава па Цэнтральнай выбарчай акрузе №35. Абодва кандыдаты зьяўляюцца беспартыйнымі.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт