Logo Polskiego Radia
Print

Лаўроў: Некаторыя краіны ЭЗ выкарыстоўваць УП у антырасейскіх мэтах

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.12.2017 10:34
«Іх ня большасьць, – адзначыў Лаўроў. – Але яны досыць агрэсіўна сябе паводзяць».
PAP/EPA/CHIGI PALACE PRESS OFFICE/TIBERI HANDOUT

Лаўроў: Расея бачыць жаданьне некаторых краін ЭЗ выкарыстоўваць Усходняе партнэрства ў антырасейскіх мэтах
Расея спакойна ставіцца да разьвіцьця адносін краін СНД з Эўрапейскім зьвязам у межах праекта «Ўсходняе партнэрства». Пра гэта ў інтэрвію праграме «Карціна сьвету» тэлеканала «РТР-Беларусь», паказанай вечарам 2 сьнежня, заявіў міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.
«Мы ніколі нікога ня вучым жыцьцю. Мы самі з Эўразьвязам маем пагадненьне аб партнэрстве, якое, на жаль, замарожана, не па нашай віне. І мы ніколі не адчувалі нейкіх сумневаў наконт таго, што ўсе нашы суседзі, нашы сябры хочуць мець добрыя адносіны з усімі сваімі партнэрамі і на захадзе, і ўсходзе, і на поўначы, і на поўдні», – сказаў Лаўроў.
У той жа час, паводле яго слоў, Расея бачыць жаданьне некаторых краін, якія ўваходзяць у Эўразьвяз, выкарыстоўваць Усходняе партнэрства ў антырасейскіх мэтах.
«Іх ня большасьць, – адзначыў Лаўроў. – Але яны досыць агрэсіўна сябе паводзяць. Гэта выявілася, у тым ліку, у выступе прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Тэрэзы Мэй на саміце Ўсходняга партнэрства ў Брусэлі. Але пераважная большасьць краін Эўразьвязу разумее, што гэта будзе чарговая спроба з непрыдатнымі сродкамі... І што ўкараняць антырасейскі запал у любыя кантакты з краінамі-чальцамі СНД, гэта контрпрадуктыўна і беспэрспэктыўна».
Кіраўнік МЗС Расеі заявіў: «Мы вельмі ацанілі цьвёрдую пазыцыю Беларусі, разам з шэрагам іншых удзельнікаў Усходняга партнэрства супраць падобных спроб».
«Тое што ў выніковай дэклярацыі, нягледзячы на жаданьне некаторых удзельнікаў саміту, не ўтрымоўваецца якіх-небудзь тагасьветных рэчаў, якія не датычацца непасрэдна адносін фокусных дзяржаў з Эўразьвязам, мы бачым, у тым ліку, вялікую ролю Беларусі, якая не дазволіла зрабіць гэты працэс палітызаваным, ідэалягізаваным. І якая бачыць у ім свой карэнны інтарэс – разьвіваць нармальныя адносіны з заходнімі эўрапейцамі», – сказаў Лаўроў.
«У дачыненьні да Беларусі, Армэніі, Азэрбайджана ў нас ніякіх сумневаў, падазрэньняў няма, – заявіў Лаўроў. – Вядома, мы бачым, як паводзяць сябе нашы ўкраінскія калегі, малдаўскія калегі, грузінскія калегі. Але ў іх не атрымліваецца, і ўпэўнены, што не атрымаецца ўсю схему Ўсходняга партнэрства перавесьці ў антырасейскае рэчышча».

Лаўроў: Расея бачыць жаданьне некаторых краін ЭЗ выкарыстоўваць Усходняе партнэрства ў антырасейскіх мэтах.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт