Logo Polskiego Radia
Print

У Кіеве затрымалі Міхаіла Саакашвілі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.12.2017 10:19
Адвакат паведаміў, што Саакашвілі «падазраюць у садзейнічаньні зьвяржэньня дзяржаўнага рэжыму».
Міхаіл Саакашвілі на маніфэстацыі, кастрычнік 2017 г. Міхаіл Саакашвілі на маніфэстацыі, кастрычнік 2017 г. PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Народны дэпутат Украіны Юрый Дзеравянка заявіў, што лідара партыі Рух новых сіл Міхаіла Саакашвілі затрымалі. Пра гэта ў аўторак, 5 сьнежня, паведамляе УНІАН.

«Мы атрымалі інфармацыю, што яго затрымалі. Яму ўручылі падазрэньне», – заявіў ён.

Адвакат Саакшавілі Руслан Чарналуцкі пацьвердзіў, што палітык затрыманы.

Паводле інфармацыі, атрыманай у праваахоўнікаў, палітыку маюць намер абраць меру стрыманьня.

«Ён затрыманы. Яго пасадзілі ў машыну й павезьлі. Рыхтуецца падазрэньне і ў далейшым будзе выбраная мера стрыманьня», – паведамілі ў праваахоўных органах.

Адвакат Павал Багамазаў паведаміў, што Саакашвілі «падазраюць у садзейнічаньні зьвяржэньня дзяржаўнага рэжыму».

Раней Міхаіл Саакашвілі пагражаў, што скокне з даху свайго дома. У яго кватэры праваахоўныя органы правялі вобшук.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт