Logo Polskiego Radia
Print

Ваенны завод у Радаме рыхтуецца рэалізаваць новыя заказы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.12.2017 09:11
Да 2020 году радамскі завод павінен выпусьціць для польскай арміі больш за 53 тысячы адзінак вінтоўкі MSBS Grot.
Аўтамат Grot (MSBS 5.56) польскай вытворчасьці Аўтамат Grot (MSBS 5.56) польскай вытворчасьці Photo:Remigiusz Wilk (REMOV) - Praca własna/CC BY-SA 3.0/pl.wikipedia.org

Радамскі Ваенны завод рыхтуецца рэалізаваць новыя заказы
Да 2020 году радамскі завод павінен выпусьціць для польскай арміі больш за 53 тысячы адзінак вінтоўкі MSBS Grot.
Працаўладкаваньне каля ста дадатковых чалавек і набыцьцё сучаснага абсталяваньня плянуе Завод па вытворчасьці ўзбраеньня ў Радаме (Radom). Інвэстыцыі зьвязаныя з рэалізацыяй кантракту, заключанага з польскай арміяй. Яго кошт складае 500 мільёнаў злотых (больш за 119 мільёнаў эўра). Першая тысяча аўтаматаў MSBS Grot, якія зьяўляюцца прадметам згаданай дамовы, ужо трапіла ў рукі польскіх жаўнераў.
Кантракт прадугледжвае, што да 2020 году радамскі завод выпусьціць больш за 53 тысячы аўтаматаў. Для гэтага спачатку трэба працаўладкаваць дадатковых працаўнікоў і мадэрнізаваць вытворчыя машыны.
Старшыня заводу Адам Суліга (Adam Suliga) кажа, што Завод па вытворчасьці ўзбраеньня ў Радаме спадзяецца таксама іншых заказаў.
IAR 3 - 2017-12-01 12:12:00 - RADOM-BROŃ-FABRYKA
Адам Суліга: Нам „наканаванае” разьвіцьцё й працаўладкаваньне новых супрацоўнікаў. Гэта цудоўная навіна ня толькі для Радама, але і ўсяго рэгіёну.
Польская модульная сыстэма стралковай зброі MSBS прайшла ўжо баявое выпрабаваньне. Як сьцьвярджае віцэ-старшыня сэймавай Камісіі нацыянальнай абароны Войцэх Скуркевіч (Wojciech Skurkiewicz), адпаведныя тэсты пацьвердзілі дакладнасьць, даўгавечнасьць і надзейнасьць радамскіх аўтаматаў.
Войцэх Скуркевіч: Пасьля 5 гадоў нарэшце ўдалося выканаць усе патрабаваньні, каб жаўнеры маглі атрымаць аўтамат. Гэта несумненна вялікі посьпех.
Радамскі Завод па вытворчасьці ўзбраеньня таксама рэалізуе кантракты, заключаныя з польскай паліцыяй і памежнай вартай, а таксама арміяй Нігерыі.
аз

Працаўладкаваньне каля ста дадатковых чалавек і набыцьцё сучаснага абсталяваньня плянуе Завод па вытворчасьці ўзбраеньня ў Радаме (Radom). Інвэстыцыі зьвязаныя з рэалізацыяй кантракту, заключанага з польскай арміяй. Яго кошт складае 500 мільёнаў злотых (больш за 119 мільёнаў эўра). Першая тысяча аўтаматаў MSBS Grot, якія зьяўляюцца прадметам згаданай дамовы, ужо трапіла ў рукі польскіх жаўнераў.

Кантракт прадугледжвае, што да 2020 году радамскі завод выпусьціць больш за 53 тысячы аўтаматаў. Для гэтага спачатку трэба працаўладкаваць дадатковых працаўнікоў і мадэрнізаваць вытворчыя машыны.

Старшыня заводу Адам Суліга (Adam Suliga) кажа, што Завод па вытворчасьці ўзбраеньня ў Радаме спадзяецца таксама іншых заказаў.

Адам Суліга: Нам „наканаванае” разьвіцьцё й працаўладкаваньне новых супрацоўнікаў. Гэта цудоўная навіна ня толькі для Радама, але і ўсяго рэгіёну.

Польская модульная сыстэма стралковай зброі MSBS прайшла ўжо баявое выпрабаваньне. Як сьцьвярджае віцэ-старшыня сэймавай Камісіі нацыянальнай абароны Войцэх Скуркевіч (Wojciech Skurkiewicz), адпаведныя тэсты пацьвердзілі дакладнасьць, даўгавечнасьць і надзейнасьць радамскіх аўтаматаў.

Войцэх Скуркевіч: Пасьля 5 гадоў нарэшце ўдалося выканаць усе патрабаваньні, каб жаўнеры маглі атрымаць аўтамат. Гэта несумненна вялікі посьпех.

Радамскі Завод па вытворчасьці ўзбраеньня таксама рэалізуе кантракты, заключаныя з польскай паліцыяй і памежнай вартай, а таксама арміяй Нігерыі. аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт