Logo Polskiego Radia
Print

Саакашвілі ня пойдзе ў пракуратуру на допыты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.12.2017 11:54
Сёньня раніцай украінская паліцыя спрабавала разагнаць намётавы гарадок, пастаўлены перад Вярхоўнай Радай.
Міхаіл СаакашвіліМіхаіл СаакашвіліPAP/EPA/STEPAN FRANKO

Саакашвілі ня пойдзе на допыты ў пракуратуру
Сёньня раніцай украінская паліцыя спрабавала разагнаць намётавы гарадок, наладжаны перад Вярхоўнай Радай.
Міхаіл Саакашвілі заявіў, што ён ня зьявіцца ў пракурору на допыты. Нагадаем, генпракуратура Ўкраіны абвясьціла былога прэзыдэнта Грузіі ў вышук. Саакашвілі абвінавачваецца ў спробе дзяржаўнага перавароту і ў тым, што ягоны „Рух новых сілаў” атрымаў грошы ад людзей, зьвязаных з былым прэзыдэнтам Віктарам Януковічам.
Міхаіл Саакашвілі заявіў, што ён у пракуратуру ня пойдзе, але гатовы сустрэцца са сьледчымі ў намётавым мястэчку, якое перад будынкам Вярхоўнай Рады наладзілі яго прыхільнікі.
5 сьнежня ў кватэры Саакашвілі адбыўся ператрус. Былы прэзыдэнт Грузіі быў затрыманы, але прыхільнікі „Руху новых сілаў” затрымалі аўто сілавікоў і вызвалілі палітыка. Пазьней натоўп накіраваўся ў Вярхоўную Раду, дзе адбыўся мітынг.
Сёньня раніцай украінская паліцыя спрабавала разагнаць намётавы гарадок прыхільнікаў Саакашвілі перад будынкам Вярхоўнай Рады Ўкраіны.
аз

Міхаіл Саакашвілі заявіў, што ён ня зьявіцца ў пракурору на допыты. Нагадаем, генпракуратура Ўкраіны абвясьціла былога прэзыдэнта Грузіі ў вышук. Саакашвілі абвінавачваецца ў спробе дзяржаўнага перавароту і ў тым, што ягоны Рух новых сілаў атрымаў грошы ад людзей, зьвязаных з былым прэзыдэнтам Віктарам Януковічам.

Міхаіл Саакашвілі заявіў, што ён у пракуратуру ня пойдзе, але гатовы сустрэцца са сьледчымі ў намётавым мястэчку, якое перад будынкам Вярхоўнай Рады паставілі яго прыхільнікі.

5 сьнежня ў кватэры Саакашвілі адбыўся ператрус. Былы прэзыдэнт Грузіі быў затрыманы, але прыхільнікі Руху новых сілаў затрымалі аўто сілавікоў і вызвалілі палітыка. Пазьней натоўп накіраваўся ў Вярхоўную Раду, дзе адбыўся мітынг.

Сёньня раніцай украінская паліцыя спрабавала разагнаць намётавы гарадок прыхільнікаў Саакашвілі перад будынкам Вярхоўнай Рады Ўкраіны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт